Яўрэйскія могілкі — колішнія могілкі Мінска. З-за палітыкі Расійскай імперыі па канфесіянальным падзеле могілак , гэтыя могілкі былі прызначаны выключна для пахавання іўдзеяў.
Гісторыя Яўрэйскія могілкі існавалі ў Мінску ў двух месцах: Раён вул. Магазінная (цяпер — стадыён «Дынама»), закрытыя на пачатак ХХ стСтарыя яўрэйскія могілкі на карце Мінска 1903 г. (пункт 76)// Karty.by. Ліквідаваны падчас пабудовы стадыёна «Дынама» ў 1934 г.Еврейское кладбище (бывшее) // Минск старый и новый. Раён вул. Яўрэйская (цяпер — Калектарная)Старыя яўрэйскія могілкі на карце Мінска 1903 г. (пункт 38)// Karty.by. Дзейнічалі з ХІХ ст да пачатку 1970-х. На іх пераносілі пахаваных на закрытых могілках раёна стадыёна «Дынама». Падчас нямецкай акупацыі могілкі ўваходзілі ў тэрыторыю яўрэйскага гета. У 1990 г. знішчаны пад новы скверЕврейское кладбище (бывшее) // Минск старый и новый. У 2007 г. падчас будаўніцтва трубапроваду на вул. Іерусалімскай былі знойдзены помнікі гэтых могілак. Сітуацыя паўтарылася ў кастрычніку 2019 г.В Минске рыли траншею и затронули старые еврейские могилы. По ситуации написали письмо в прокуратуру. // TUT.BY У гэты раз старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч папрасіў пракуратуру г. Мінска правесці праверку, на што атрымаў адказ намесніка пракурора, што земляныя работы ў тым месцы праводзіліся ў адпаведнасці з законам, а Мінгарвыканкам заявіў аб гатоўнасці паўторна разгледзіць пытанне аб наданні тэрыторыі могілак статуту гісторыка-культурнай каштоўнасціПрокуратура ответила по бывшему еврейскому кладбищу, которое затронули при рытье траншеи // TUT.BY.
Цікавыя факты На яўрэйскіх могілках знаходзіліся мінімум два пахаванні асоб, верагодна забітых падчас Курлоўскага расстрэлу 1905 г.: Ілля Ісаакавіч Файнберг (справавод Лібава-Роменскай чыгункі) і Абрам-Лейба Гур(э)віч. Абодва пахаванні перанесены на Чыжоўскія могілкіЧыжоўскія могілкі. Гісторыя першая. Рэха Курлоўскага расстрэлу // ЖЖ.
Гл. таксама Нямецкія вайсковыя могілкі 1941—1944 гадоў пад Мінскам Сляпянскія могілкі
Крыніцы
Спасылкі Яўрэйскія могілкі на карце Мінска 1903 г. (пункты 38, 76) Фотаздымкі помнікаў яўрэйскіх могілак // Мінск стары і новы Яўрэйскія могілкі на вуліцы Калектарнай. Здымак 1941—1944 гг. // Група "Вандроўкі ў мінулае. Сац. сетка Facebook Стыхійны мемарыял Яўрэйскім могілкам на Калектарнай // Блог Андрэя Берастоўскага
Катэгорыя:Колішнія могілкі Мінска Катэгорыя:Яўрэйскія могілкі Беларусі