Агняцве́тка грэбнявусая (Schizotus pectinicornis) — від жукоў сямейства агняцветак (краснушак).
Апісанне Цела даўжынёй 7—9 мм, плоскае. Галава чорная, сцябліністая, каля асновы з глыбокай перацяжкай. Пярэдняспінка круглая, вузейшая за надкрылы, чырвоная. Надкрылы з падоўжнымі рабрынкамі, на канцы расшыраныя, ярка-чырвоныя. Лічынкі рухомыя, з доўгім (да 30 мм) тонкім целам.
Распаўсюджанне Пашыраны ў Еўропе. Жывуць ў лісцевых лясах, на ствалах дрэў. Драпежнікі, кормяцца насякомымі, якія жывуць пад карой.
Літаратура Агняцветкі // — С. 28.
Спасылкі Schizotus pectinicornis (Linnaeus, 1758) // Fauna Europaea
Катэгорыя:Агняцветкі Катэгорыя:Насякомыя Еўропы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе