Сесар Аспілікуэта Танка (; нар. , , Іспанія) — іспанскі футбаліст басконскага паходжання, універсальны правы і левы абаронца мадрыдскага «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.
Клубная кар’ера Сесар з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Асасуны». 8 красавіка 2007 года ён дэбютаваў у Ла Лізе ў матчы супраць мадрыдскага «Рэала» (0:2), паралельна застаючыся ў складзе другой каманды. Першапачаткова гуляў на пазіцыі паўабаронцы. У сезоне 2007/08 Сесар паспяхова замяняў траўмаваных аднаклубнікаў, да канца чэмпіянату заняўшы месца ў аснове каманды і перакваліфікаваўшыся ў латэраля. У сезоне 2008/09 Аспілікуэта стабільна выходзіў на поле ў стартавым складзе, а на наступны год стаў адным з вядучых ігракоў «Асасуны», згуляўшы ва ўсіх матчах лігі без заменаў.
Паводле чутак, якія з’явіліся ў чэрвені 2010 года, ігрок увайшоў у сферу інтарэсаў французскага «Марселя», а «Асасуна», з прычыны дрэннага фінансавага стану клуба, таксама была зацікаўлена ў трансферыАспиликуэта близок к переходу в «Марсель» . Championat.com. 21 чэрвеня афіцыйны сайт французаў абвясціў аб пераходзе ігракаAccord de principe pour le transfert de César Azpilicueta. Olympique de Marseille. Сума ўгоды склала 7 млн еўраOM: «Azpi» pour 9,5 millions d'euros? Mercato.
24 жніўня 2012 года 22-гадовы ігрок узгадніў умовы асабістага кантракта з «Чэлсі» і прайшоў медыцынскае абследаванне. Паводле некаторых дадзеных, сума ўгоды склала ад 7 да 9 млн фунтаў«Марсель» и «Челси» подтвердили трансфер Аспиликуэты. Championat.com. Дэбютаваў у складзе «сініх» 25 верасня ў матчы Кубка лігі супраць «Вулверхэмптана». У 2019 годзе пасля сыходу Гары Кэхіла стаў капітанам каманды, у гэтай якасці прывёў «Чэлсі» да перамогі ў Лізе чэмпіёнаў у 2021 годзе.
У ліпені 2023 года пакінуў лонданскі клуб і вярнуўся ў Ла Лігу, падпісаўшы кантракт з мадрыдскім «Атлетыка».
Міжнародная кар’ера 11 мая 2010 года настаўнік галоўнай зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске ўключыў Аспілікуэту ў пашыраную заяўку з 30 футбалістаў на чэмпіянат свету 2010, але ў выніку на мундыяль Сесар не патрапіў. 20-гадовы абаронца з’яўляўся самым маладым пасля Давіда дэ Хеа іграком у спісе.
1 лютага 2013 года ён быў уключаны Дэль Боске ў заяўку на таварыскі матч супраць зборнай Уругвая. Праз пяць дзён Сесар адгуляў усе 90 хвілін, матч скончыўся перамогай з лікам 3:1 на карысць іспанцаўCampeón hasta en los simulacros. Marca.
Дасягненні «Марсель»: Уладальнік Суперкубка Францыі (2): 2010, 2011 Уладальнік Кубка французскай лігі (2): 2011, 2012
«Чэлсі»: Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017 Уладальнік Кубка Англіі: 2018 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021 Пераможца Лігі Еўропы (2): 2013, 2019 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2021 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2021
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Асасуна B Катэгорыя:Ігракі ФК Асасуна Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года