Лаі́к Рэмі́ (; нар. , Рыё-ла-Пап, Францыя) — французскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2009—2014).
Клубная кар’ера Рэмі пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «АСПТТ Ліён». Там яго знайшлі скаўты клуба «Ліён», якія запрасілі маладога футбаліста да сябе. Пасля некалькіх гадоў у акадэміі клуба 11 кастрычніка 2006 года Рэмі падпісаў свой першы прафесійны кантракт тэрмінам на 3 гады. Праз 3 дні, 14 кастрычніка, дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Сент-Эцьена», замяніўшы на 73 хвіліне Сільвена Вільтора. У 2008 годзе, не маючы дастатковай гульнявой практыкі, Лаік на правах арэнды перайшоў у склад клуба «Ланс».
5 чэрвеня 2008 года Рэмі перайшоў у склад «Ніцы». Сума трансферу склала 8 млн еўра, стаўшы найбуйнейшай у гісторыі клуба. Ігрок дэбютаваў у складзе новай каманды 9 жніўня ў матчы супраць «Гаўра», у якім яго каманда трывала паражэнне з лікам 0:1. У наступных 6 гульнях Рэмі забіў 6 галоў, у лік якіх увайшоў мяч у браму свайго былога клуба, «Ліёна». Надалей Лаік паказваў выдатную гульню, дзякуючы чаму быў запрошаны ў «Марсель». Сума трансферу не была выкрытая, аднак, паводле некаторых звестак, яна ацэньваецца ў 15 млн еўра.
13 студзеня 2013 года Рэмі афіцыйна далучыўся да складу англійскага клуба «Куінз Парк Рэйнджэрс», які на той час імкнуўся захаваць месца ў Прэм’ер-лізе, аднак паводле вынікаў сезона клуб вылецеў у дывізіён ніжэй. 5 жніўня ігрок на правах арэнды перайшоў у клуб «Ньюкасл Юнайтэд». Пасля цудоўных выступаў за «Ньюкасл» у 2014 годзе ігрок вярнуўся ў «Куінз Парк Рэйнджэрс», які зноў патрапіў у Прэм’ер-лігу, аднак у хуткім часе перайшоў у «Чэлсі». У лонданскім клубе Лаік стаў звычайна выхадзіць на замену Дыегу Коста ў канцы матча.
30 жніўня 2016 года на правах арэнды перайшоў у «Крыстал Пэлас». 1 верасня 2017 года, пакінуўшы «Чэлсі», падпісаў двухгадовы кантракт з іспанскім «Лас-Пальмасам». У студзені 2018 года з-за канфлікту з галоўным трэнерам адправіўся ў арэнду ў «Хетафэ». У ліпені 2018 года стаў іграком «Ліля».
У жніўні 2020 года перайшоў у турэцкі «Рызеспор», а ў лютым 2022 года далучыўся да клуба «Адана Дэмірспор», дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У лютым 2023 года падпісаў кантракт з «Брэстам». Пакінуў клуб летам 2023 года, а ў кастрычніку 2023 года абвясціў пра завяршэнне прафесійнай кар’еры.
Міжнародная кар’ера 24 сакавіка 2008 года з-за траўмы Цьеры Анры Рэмі ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Францыі на таварыскія гульні супраць зборнай Англіі і Малі. Рэмі выйшаў на поле ў матчы супраць зборнай Малі, замяніўшы на 54-й хвіліне сустрэчы Саміра Насры. 9 кастрычніка 2010 года Лаік забіў першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Румыніі ў адборачным раўндзе да чэмпіянату Еўропы 2012.
Дасягненні «Ліён»: Чэмпіён Францыі (2): 2007, 2008 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2007
«Марсель»: Уладальнік Кубка французскай лігі: 2011 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2011
«Чэлсі»: Чэмпіён Англіі: 2015 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Ланс Катэгорыя:Ігракі ФК Ніца Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Крыстал Пэлас Катэгорыя:Ігракі ФК Лас-Пальмас Катэгорыя:Ігракі ФК Хетафэ Катэгорыя:Ігракі ФК Ліль Катэгорыя:Ігракі ФК Рызеспор Катэгорыя:Ігракі ФК Адана Дэмірспор Катэгорыя:Ігракі ФК Брэст