thumb|upright=1.5|Кёльн (жоўтым колерам) на плане карце горада 1688 года

Кёльн () — горад, які некалі існаваў на тэрыторыі сучаснага Берліна. Знаходзіўся на востраве Шпрэеінзель і ў познім Сярэднявеччы зліўся з Берлінам.

Гісторыя У цэнтры сярэдневяковага Кёльна размяшчалася плошча Святога Пятра ( — Петрыплац), побач з якой знаходзіліся царква Святога Пятра ( — Петрыкірхэ) на вуліцы Гертраўдэнштрасэ і Кёльнская ратуша на вуліцы Брудэрштрасэ. Гістарычная забудова гэтай часткі Берліна была разбурана у часы Другой сусветнай вайны і не захавалася. На гэтым месцы ў наш час знаходзяцца пабудаваныя ў паваенныя гады былы будынак Дзяржаўнага савета ГДР, жылыя дамы, а таксама праходзяць транспартныя магістралі горада. Царква атрымала назву ў гонар апостала Пятра, паколькі большасць жыхароў Кёльна былі рыбакамі. На ўсходнім беразе Шпрэе ў Берліне жылі пераважна купцы і рамізнікі. За карыстанне адзіным у гэтых месцах пераходам праз Шпрэе Мюлендам ( — млынавая плаціна) на шляху з Франкфурта-на-Одэры ў Магдэбург спаганяліся гандлёвыя мыты. Цэнтрам іншага горада — Берліна — была царква Святога Мікалая, які быў заступнікам купцоў. Ад вады з плаціны Мюлендам працавалі млыны. Больш заможныя берлінцы неўзабаве пабудавалі другую царкву — Марыенкірхэ.

Упершыню Кёльн згаданы ў 1237 годзе, на сем гадоў раней за Берлін. Гарады, якія злучаліся Мюлендамам, аб'ядналіся ў 1307 годзе. У аб'яднанай гарадской управе пераважалі берлінцы. Для захавання сваіх гарадскіх прывілеяў ад князёў і іншых знешніх пагроз аб'яднаны горад уступіў у 1308 годзе ў саюз з іншымі гарадамі Брандэнбургскай маркі: Франкфуртам-на-Одэры, Брандэнбургам-на-Хафелі і Зальцведэлем.

У 1442 годзе курфюрст Фрыдрых II скасаваў сумеснае гарадское кіраванне Берліна і Кёльна. Апроч гэтага Кёльн быў вымушаны аддаць курфюрсту за ўзвядзенне крэпасці тэрыторыю, дзе пазней быў збудаваны Гарадскі палац Берліна.

У 1658-1683 гадах пры курфюрсце Фрыдрыху Вільгельме I паводле праекта Іагана Грэгара Мемхарта вакол Кёльна і Берліна былі ўзведзены крапасныя ўмацаванні ўздоўж старой гарадской сцяны. Захаваныя дагэтуль рэшткі бастыёнаў можна ўбачыць на плошчы Гаўсфогтайплац (). На паўднёвым беразе Шпрэе ўнутры новай умацаванай сцяны з'явіўся прыгарад Кёльна Ной-Кёльн.

У 1710 годзе гарады Берлін, Кёльн, Фрыдрыхсвердэр, Даратэенштат і Фрыдрыхштат былі аб'яднаны ў «галоўную каралеўскую рэзідэнцыю Берлін». Для далейшага развіцця горада-рэзідэнцыі ў 1834 годзе крапасныя ўмацаванні былі знесены, і горад стаў расці за кошт прыгарадаў.

У Сярэднявеччы ў Кёльне пражывала каля 1400 чалавек. У складзе Берліна Кёльн ахопліваў увесь востраў Шпрэеінзель, і ў 1871 годзе колькасць яго насельніцтва дасягнула рэкордных 16 554 чал. У 1910 годзе колькасць насельніцтва складала толькі 6 895 чалавек. У 1920 годзе Кёльн увайшоў у новую гарадскую акругу Мітэ.

У Другую сусветную вайну тэрыторыя Кёльна падверглася значным разбурэнням, ад гістарычнага раёна нічога не засталося. Назва «Кёльн» у сучаснай мове берлінцаў не выкарыстоўваецца.

На тэрыторыі Кёльна знаходзяцца (знаходзіліся): Гарадскі палац (знесены) Палацавая плошча Люстгартэн Берлінскі кафедральны сабор Музейны востраў, дзе знаходзяцца: Музей Бодэ Старая нацыянальная галерэя Пергамскі музей Новы музей Стары музей Палац Рэспублікі (дэмантаваны) будынак Дзяржаўнага савета ГДР

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады, якія ўвайшлі ў склад іншага горада Катэгорыя:Гісторыя Берліна Катэгорыя:Мітэ (акруга) Катэгорыя:Ганза