Эдэн Азар (; нар. , Ла-Луўер, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бельгіі (2008—2022).

Клубная кар’ера «Ліль» У 2005 годзе Эдэн папоўніў моладзевы склад «Ліля», у сезоне 2007/08 згуляў за яго свае першыя 4 матчы на дарослым узроўні. З наступнага сезона замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаў найлепшым маладым іграком чэмпіянату. У сезоне 2009/10 ізноў быў прызнаны найлепшым маладым іграком, а таксама ўвайшоў у сімвалічную зборную паводле вынікаў сезона. У сезоне 2010/11 разам са сваёй камандай стаў чэмпіёнам Францыі, забіўшы 7 мячоў і зарабіўшы 9 асістэнсцкіх балаў, а таксама быў прызнаны найлепшым іграком Францыі сезона, зноў апынуўшыся ў сімвалічнай зборнай чэмпіянату. Яшчэ ў канцы 2010 года ім сталі цікавіцца вядучыя клубы розных краін, у маі ж чуткі аб яго пераходзе сталі ўсё часцей з’яўляцца ў прэсе.

28 мая 2012 года ў сваім «твітэры» абвясціў аб пераходзе «да пераможцаў Лігі чэмпіёнаў». Як меркавалася, гэта быў лонданскі «Чэлсі»Азар: перехожу к победителям Лиги чемпионов. championat.com.

«Чэлсі» 4 чэрвеня 2012 года 21-гадовы ігрок зборнай Бельгіі ўзгадніў умовы асабістага кантракта з «Чэлсі» і прайшоў медыцынскае абследаванне. Азар далучыўся да клуба ў ліпені, калі ўсе ігракі вярнуліся да перадсезонных трэніровакТрансфер в Челси . chelsea-fc.ru.

«Рэал» Мадрыд У чэрвені 2019 года мадрыдскі «Рэал» абвясціў аб пераходзе Азара. Кантракт быў падпісаны да 2024 года, сума трансферу склала 130 млн фунтаў«Реал» объявил о трансфере Азара. by.tribuna.com. На прэзентацію іграка на «Сант’яга Бернабеу», якая прайшла праз тыдзень, прыйшло 50 тысяч чалавек.

З-за траўм не здолеў стаць рэгулярным іграком асновы мадрыдцаў. У чэрвені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Рэалам», а ў кастрычніку 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжнародная кар’ера 19 лістапада 2008 года ва ўзросце 17 гадоў дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Люксембурга. 7 кастрычніка 2011 года забіў свой першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Казахстана ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы 2012, куды зборная Бельгіі ў выніку прабіцца не здолела.

Дасягненні «Ліль»: Чэмпіён Францыі: 2011 Уладальнік Кубка Францыі: 2011

«Чэлсі»: Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017 Уладальнік Кубка Англіі: 2018 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015 Пераможца Лігі Еўропы (2): 2013, 2019

«Рэал» Мадрыд Чэмпіён Іспаніі (2): 2020, 2022 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2023 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2021/22 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2022 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2022

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Бельгіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бельгіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ліль Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд