Цібо́ Нікаля́ Марк Куртуа́ (; нар. , Брэ, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, брамнік іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў якасці іграка абароны, аднак з цягам часу перакваліфікаваўся ў брамніка.
Куртуа дэбютаваў у асноўным складзе «Генка» супраць «Гента» 17 красавіка 2009 года ва ўзросце 16 гадоўGenk 2-2 Gent. soccerway.com. Куртуа змог дэбютаваць у «Генце» ў такім юным узросце, толькі з-за крызісу брамавай пазіцыі ў камандзеFive things you need to know about new Chelsea signing Thibaut Courtois. goal.com.
14 ліпеня 2011 года «Генк» і «Чэлсі» дамовіліся аб трансферы Цібо КуртуаCourtois to Chelsea . Goal.com.
26 ліпеня 2011 года Куртуа быў аддадзены ў доўгатэрміновую арэнду ў іспанскі клуб «Атлетыка Мадрыд».
У чэрвені 2014 года галоўны трэнер «Чэлсі» Жазэ Маўрынью пацвердзіў інфармацыю аб вяртанні Куртуа ў клубThibaut Courtois: Jose Mourinho says keeper will return to Chelsea And would be the future of Chelsea FC. BBC Sport. 18 жніўня Цібо дэбютаваў у складзе англійскага клуба матчам супраць «Бернлі», які скончыўся з лікам 3:1 на карысць «сініх». У 2014—2018 гадах быў асноўным брамнікам лонданскай каманды.
У жніўні 2018 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал», падпісаўшы шасцігадовы кантрактКуртуа подписал контракт с «Реалом» на 6 лет . by.tribuna.com.
Міжнародная кар’ера 3 чэрвеня 2011 года Куртуа быў выкліканы ў зборную Бельгіі на матч супраць зборнай Турцыі ў рамках адборачнага матча да чэмпіянату Еўропы 2012. 10 жніўня 2011 года ён зноў быў выкліканы ў зборную на матч супраць зборнай Славеніі, але так і не выйшаў на поле. Дэбютаваў у асноўным складзе зборнай Бельгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Францыі 15 лістапада 2011 года, які скончыўся ўнічыю 0:0.
Дасягненні «Генк»: Чэмпіён Бельгіі: 2011 Уладальнік Кубка Бельгіі: 2009
«Атлетыка»: Чэмпіён Іспаніі: 2014 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2013 Пераможца Лігі Еўропы: 2012 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2012
«Чэлсі»: Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017 Уладальнік Кубка Англіі: 2018 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015
«Рэал» Мадрыд: Чэмпіён Іспаніі (2): 2020, 2022 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2023 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (2): 2019/20, 2021/22 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2022 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2022 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2018
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Бельгіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бельгіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Генк Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд