Мануіл I Вялікі Камнін (; 1218, Трапезунд—сакавік 1263, Трапезунд) чацвёрты імператар Трапезундскай імперыі ў 1238—1263 гадах, другі сын заснавальніка дынастыі Вялікіх Камнінаў імператара Аляксея I. Пасля 1244 Мануіл I стаў васалам мангольскага вялікага хана Угедэя, які ў тым годзе разграміў войскі Іканійскага султаната і яго саюзнікаў, у т.л. і трапезундцаў. Вядома, што Мануіл I пабудаваў царкву і манастыр св. Сафіі паблізу Трапезунда, а таксама дамогся ў канстанцінопальскага патрыярха права пасвячаць епікапаў для Трапезундскай мітраполіі на месцы.
Шлюбы і дзеці 1-я жонка: з 1235 Ганна Ксілалоя (пам. да 1253) Андронік II Вялікі Камнін (1236—1266), імператар Трапезунда 2-я жонка: з 1242/45 Русудан Грузінская (май 1223 — да 1253) Феадора Вялікая Камніна (пам. пасля 1285), імператрыца Трапезунда 3-я жонка: пасля 1253 Ірына Сірыкаіна (1238 — пасля 1280) Георгій Вялікі Камнін (пам. пасля 1284), імператар Трапезунда дачка (1258/59 — пасля 1280); муж: з 1273 прадстаўнік знатнага грузінскага роду дачка (1260/61 — пасля 1289); муж: c 1277 Дэметрэ II (1259 — 12 сакавіка 1289), цар Грузіі Іаан II Вялікі Камнін (1262/63 — 16 жніўня 1297), імператар Трапезунда
Спасылкі Fondation for Medieval Genealogy : Імператары Трапезунда
Катэгорыя:Трапезундскія імператары Катэгорыя:Камніны Катэгорыя:Памерлі ў 1263 годзе Катэгорыя:Вялікія Камніны