Спаса—Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Дзмітровічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Узведзена ў 1786 годзе. Помнік народнага дойлідства.
Гісторыя У цэнтры вёскі, на невялікім пагорку. Пабудавана ў 1786 г. з дрэваНГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.. Перад царквой пастаўлена чацверыковая каркасная званіца пад шатровым гонтавым дахам.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, да якога з франтальнага фасада далучаецца прыруб нізкага прытвора, пастаўлены на бутавым падмурку. Галоўны фасад завершаны франтонам, тымпан якога прарэзаны 2 ромбападобнымі люкарнамі. Вільчык двухсхільнага гонтавага даху з вальмай над алтарнай часткай па цэнтры завершаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Па перыметры храм апяразаны прафіляваным карнізам.
Каля царквы чацверыковая каркасная званіца.
Інтэр'ер
Ва ўнутранай прасторы апсіду вылучае выкананы ў 1830-я гг. драўляны разны невысокі іканастас, пры ўваходзе на 2 слупах выступаюць хоры з бакавой 2-маршавай лесвіцай. Два абразы: «Маці Божая Адзігітрыя» — 18 ст. ў металічным абкладзе і 1816 г. ў драўляным з чаканкай разным абкладзе.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Дзмітровічы Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:1786 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі