Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Дзятлавічы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
Царква пабудавана ў 1870 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма 1774 года, адкрыта ў 1990 годзе.
Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць двух’ярусная званіца (васьмярык на чацвярыку), кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда. У сілуэце пануюць шацёр званіцы з макаўкай і цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане над цэнтральным аб’ёмам. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных руставаных ліштвах, апяразаны аркатурным фрызам і вуглавымі пілястрамі. Арачныя прасветы званіцы завершаны кілепадобнымі ліштвамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Дзятлавічы (Ваўкавыскі раён) Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1870 год у Беларусі