Тара́са, тарас — драўляна-земляная канструкцыя, частка фартыфікацыйнага збудавання. Тое самае, што гародня, але зрубы збудаваныя не паасобна, а суцэльна ўздоўж, і падзеленыя папярэчнымі сценкамі на каморы. Звычайны элемент абарончых збудаванняў на беларускіх землях ранняга Сярэдневякоўя.
Сцяна з двух радоў бярвёнаў ці брусоў, прамежак паміж якімі запоўнены зямлёй і каменнем. У верхняй частцы меўся баявы ярус з абламам, звычайна завершаны двухсхільным дахам
Гароднямі ці тарасамі злучаліся між сабой вежы і брамныя ўмацаванні. На слабых, асабліва насыпных, грунтах перавагу ў умацаваннях аддавалі гародням, якія не былі такімі адчувальнымі да асядання.
З развіццём артылерыі драўляныя абарончыя збудаванні паступова страцілі сваё значэнне.
Літаратура
Макееў. Старажытнаруская фартыфікацыя… Якаўлеў. Гісторыя крэпасцяў… Піваварчык. Гарадзішчы…
Катэгорыя:Фартыфікацыйныя збудаванні