Ё́сеф Мы́слівечак (; , — , Рым) — чэшскі кампазітар.
Музыцы вучыўся ў 1744—1752 гадах у духоўных навучальных установах, кампазіцыю вывучаў у Празе (з 1760) і гарадах Італіі (з 1763). Найбольш плённа працаваў у оперным жанры. Яго оперная музыка спалучае рысы традыцыйнай італьянскай оперы-серыя і чэшскай музыкі, адметная прыгажосцю і багаццем мелодый, майстэрствам вакальнага пісьма, рытмавай разнастайнасцю і маляўнічасцю гармоніі. У сімфоніях і камерных творах адчуваецца блізкасць да ранняй творчасці В. А. Моцарта, з якім Мыслівечак быў асабіста знаёмы.
Творы Сярод твораў: каля 30 опер, у т.л. «Белерафонт» (паст. 1767), «Дэмафонт» (паст. 1769), «Мантэцума» і «Тамерлан Вялікі» (паст. 1771), «Міласэрнасць Ціта» (паст. 1773), «Эцый» (паст. 1775), «Арміда» (паст. 1779); араторыі на біблейскія сюжэты; канцэртная сімфонія; канцэрты для розных інструментаў з аркестрам; камерна-інструментальныя ансамблі і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары Чэхіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Чэхіі Катэгорыя:Оперныя кампазітары