Адкрыты чэмпіянат Кітая 2016 (, таксама вядомы як BAIC Motor China Open 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 28 сакавіка па 3 красавіка 2016 года ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 17-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £510,000, з якіх £85,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які перайграў на сваім шляху да тытула Джоэля Уолкера ў кваліфікацыі (5:0), Джымі Робертсана (5:1), Марку Фу з Ганконга (5:1), Марка Кінга ў чвэрцьфінале (5:3), Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (6:0) і Рыкі Уолдэна ў фінальным паядынку з лікам 10:4. Такім чынам, 26-гадовы англічанін выйграў 14-ы прафесійны і пяты рэйтынгавы турнір у сваёй кар'еры, а таксама першае рэйтынгавае спаборніцтва амаль за два гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў ліпені 2014 года).
Турнір
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2016 стаў 17-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2016 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся дзявятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2015/2016.
Матчы турніру гуляліся за шасцю сталамі ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру павысіўся на £32,000 у параўнанні з леташнім спаборніцтвам, склаўшы £510,000. У сезоне 2015/2016 ён перавысіў прызавыя фонды ўсіх прафесійных турніраў акрамя турніраў Трайной кароны (чэмпіянату свету, чэмпіянату Вялікабрытаніі і Мастэрс) і найбуйнейшага рэйтынгавага спаборніцтва Азіі — International Championship.
Колькасць прызавых грошай пераможцы турніру не змянілася ў параўнанні з леташнім розыгрышам — £85,000. Пераможцы турніраў Трайной кароны, International Championship, Сусветнага Гран-пры, Гранд-фіналу PTC і нярэйтынгавага Champion of Champions атрымалі ў сезоне больш за гэтую суму. Першы прыз іншага рэйтынгавага турніру ў Кітаі — Шанхай Мастэрс — таксама склаў £85,000.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£85000Фіналіст£35000Паўфіналісты£21000Чвэрцьфіналісты£125001/8 фіналу£80001/16 фіналу£65001/32 фіналу£4000Найвышэйшы брэйк£2000 Агульны прызавы фонд £510000 Максімальны брэйк £15000
Фармат турніру
На адкрытым чэмпіянаце Кітая 2016 прынялі ўдзел 132 гульцы, з якіх 116 — удзельнікі мэйн-тура і 16 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 120 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард і ўдзельнікаў адкладзеных матчаў стартавага раўнда, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу трох дзён з 9 па 11 лютага 2016 года (за паўтара месяца да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Пры гэтым матчы з удзелам леташняга пераможцы (Марк Сэлбі), чэмпіёна свету (Сцюарт Бінэм) і двух лідараў сярод кітайскіх снукерыстаў (Дзін Цзюньхуэй і Лян Вэньбо) гуляліся ўжо ў першы дзень турніру на асноўнай арэне, у выніку чаго лічыліся матчамі асноўнай стадыі. У 1/64 фіналу першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю праз кваліфікацыю прайшлі 60 снукерыстаў, да якіх далучыліся 8 удзельнікаў адкладзеных матчаў 1/64 фіналу, а таксама яшчэ чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 56 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда і 4 пераможцы адкладзеных матчаў кваліфікацыйнага этапа гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд і адкладзеныя кваліфікацыйныя паядынкі) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні ўайлдкард раўнда, адкладзеных матчаў і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.
Стадыя Тэрміны Кваліфікацыйны раўнд 9—11 лютага 9 5 Адкладзеныя матчы кваліфікацыі 28 сакавіка 9 5 Уайлдкард раўнд 28 сакавіка 9 5 1/32 фіналу 28—29 сакавіка 9 5 1/16 фіналу 30 сакавіка 9 5 1/8 фіналу 31 сакавіка 9 5 1/4 фіналу 1 красавіка 9 5 1/2 фіналу 2 красавіка 11 6 Фінал 3 красавіка 19 10
Кваліфікацыя
Кваліфікацыйныя матчы
Пасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Кітая 2016 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 8 лютага 2015 года (пасля German Masters 2016). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру — Марк Сэлбі (які і быў лідарам рэйтынгу). Чэмпіён свету Сцюарт Бінэм, які займаў другі нумар у рэйтынгу, атрымаў другі нумар пасеву.
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Марк Сэлбі (1) Дарыл Хіл (93) Ніл Робертсан (3) 5:3 Дэвід Морыс (64) 3:5 Джэймс Уатана (109) Олівер Лайнс (62) 4:5 Джэймі Джонс (32) 5:0 Лю Чэньвэй (99) Бэн Вуластан (30) 5:1 Чжаа Сіньтун (А) Дамінік Дэйл (33) 5:0 Хатэм Ясін Цепчая Ун-Ну (35) 3:5 Адам Дафі (А) Майкл Уайт (16) 5:4 Крэйг Стэдмэн (67) Мартын Гоўлд (14) 5:1 Скот Дональдсан (77) Джэк Лісоўскі (49) 5:1 Чжан Юн (108) Эндру Хігінсан (51) 5:3 Ліам Хайфілд (70) Стывен Магуайр (17) 5:3 Эндзі Хікс (А) Грэм Дот (19) 5:4 Джымі Уайт (113) Гэры Уілсан (48) 5:1 Пол Дэвісан (110) Мэцью Стывенс (46) 5:1 Крыс Мелінг (81) Кен Доэрці (41) 0:5 Рыс Кларк (101) Джэрард Грын (43) 5:4 Олівер Браўн (А) Марк Дэвіс (24) 5:0 Стывен Холуарт (92) Дэвід Гілберт (22) 5:4 Дуэйн Джонс (111) Робі Уільямс (56) 2:5 Альфрэд Бёрдэн (89) Лі Хан (54) 5:4 Тор Чуан Леонг (97) Джо Пэры (9) 5:2 Фрэйзер Патрык (106) Дзін Цзюньхуэй (11) Лі Уолкер (75) Майк Дан (40) 5:3 Эшлі Х'юджыл (А) Марк Джойс (38) 5:3 Шон О’Саліван (82) Алан Мак-Манус (25) 5:4 Сідні Уілсан (95) Лука Брэсэль (27) 5:1 Чжан Аньда (71) Роры Мак-Лаўд (57) 5:4 Джэймс Кэхіл (105) Чжоу Юэлун (59) 5:1 Джордан Браўн (А) Марк Ален (8) 2:5 Мічэл Ман (74) Джон Хігінс (6) 5:2 Майкл Уослі (79) Джад Трамп (5) 5:0 Джоэль Уолкер (73) Бары Хокінс (7) 5:0 Сандэрсан Лэм (88) 5:1 Лу Нін (91) Цянь Пэнфэй (58) 5:3 Леа Фернандэз (А) Энтані Мак-Гіл (28) 5:1 Джэйк Нікалсан (А) Майкл Холт (26) 5:1 Мэцью Дэй (А) Джымі Робертсан (37) 5:0 Ітару Сантус Сяа Гадун (39) 2:5 Найджэл Бонд (94) Марка Фу (12) 5:2 Гарэт Ален (102) Рыкі Уолдэн (10) 5:4 Бары Пінчэс (80) Юй Дэлу (53) 5:2 Віні Калабрэзэ (112) Робін Хал (55) 5:1 Эдэн Шараў (103) Роберт Мілкінс (21) 5:2 Дэніэл Уэлс (83) Раян Дэй (23) 5:1 Брэт Мілер (А) Джэймі Бёрнэт (44) 0:5 Рос М’юр (86) 5:4 Майкл Лэслі (84) Курт Мэфлін (45) 3:5 Крыс Уэйклін (85) Том Форд (47) 5:2 Майкл Уайлд (100) Мэцью Сэлт (20) 5:2 Джэймі Коўп (76) Кайрэн Уілсан (18) 5:3 Энтані Хэмілтан (66) Джо Свэйл (52) 5:3 Ян Гловер (98) Род Лоўлер (50) 5:4 Хамад Міа (А) Марк Уільямс (13) 3:5 Мартын О'Донэл (87) Лян Вэньбо (15) Пітэр Лайнс (69) Марк Кінг (36) 5:2 Хамза Акбар Фергал О’Браен (34) 4:5 Ян Бэрнс (68) Алістэр Картэр (29) 5:1 Алекс Таўбман (А) Пітэр Эбдан (31) 5:4 Майкл Джорджыу (72) Дэвід Грэйс (61) 5:1 Джэйсан Уэстан (104) Сэм Бэйрд (63) 5:3 Алан Тэйлар (107) Шон Мёрфі (4) 5:1 Зак Сурэці (78) Сцюарт Бінэм (2) Цаа Юйпэн (65)
Соценныя серыі
У 64 матчах кваліфікацыйнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая 2016 было выканана 38 соценных серый (на 15 больш, чым у мінулым годзе). Кайрэн Уілсан аформіў чатыры сэнчуры ў матчы супраць Энтані Хэмілтана. Пры гэтым, Уілсан і Хэмілтан усталявалі рэкорд, выканаўшы шэсць соценных брэйкаў запар у шасці фрэймах. 23-і сеяны турніру Раян Дэй у паядынку супраць аматара Брэта Мілера зрабіў серыю ў 142 балы, якая стала найвышэйшай на стадыі кваліфікацыі.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец Усе серыі Раян Дэй 2 142, 108 Джо Пэры 1 140 Энтані Хэмілтан 2 137, 123 Шон Мёрфі 2 136, 104 Цянь Пэнфэй 1 135 Джэймі Коўп 1 132 Ніл Робертсан 1 132 Марка Фу 1 129 Бары Хокінс 2 128, 109 Кайрэн Уілсан 4 125, 108, 103, 100 Лу Нін 1 125 Крыс Уэйклін 1 124 Напон Саенхам 1 123 Джон Хігінс 1 121 Мэцью Стывенс 1 115 Дамінік Дэйл 1 113 Дэчават Пумджаенг 1 110 Джад Трамп 1 108 Майкл Холт 2 106, 100 Пітэр Эбдан 1 104 Рыс Кларк 1 104 Стывен Магуайр 1 104 Бэн Вуластан 2 103, 100 Роберт Мілкінс 1 103 Майкл Джорджыу 1 103 Мічэл Ман 1 102 Марк Джойс 1 101 Эдэн Шараў 1 100 Марк Ален 1 100Увогуле 38 Найвышэйшы брэйк: 142 (Раян Дэй)
Удзельнікі
У асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая прынялі ўдзел 60 удзельнікаў, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, 8 удзельнікаў адкладзеных матчаў кваліфікацыі, а таксама 4 уладальнікі ўайлдкард. Два снукерысты з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір — Марк Ален (8) і Марк Уільямс (13).
Джон Хігінс і Пітэр Эбдан прымалі ўдзел у шаснаццатым (з сямнаццаці) розыгрышы турніру запар, не гуляўшы толькі на першым спаборніцтве China International у 1997 годзе, якое мела нярэйтынгавы статус. Такім чынам, яны зраўняліся па колькасці ўдзелаў на адкрытых чэмпіянатах Кітая з рэкардсменам Маркам Уільямсам.
У асноўнай стадыі турніру ўдзельнічаў адзін аматар, які прайшоў кваліфікацыйны раўнд: Адам Дафі, які перайграў Цепчаю Ун-Ну ў кваліфікацыі (5:3). Апроч таго, на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2016 было яшчэ чацвёра кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Юань Сыцзюнь, які атрымаў гэты прывілей у трэці раз запар, Ван Юйчэнь, які гуляў у ўайлдкард раўндзе ў 2013 годзе, а таксама навічкі турніру Ню Чжуан і Гуань Чжэнь, які ўпершыню прымаў удзел на турніры рэйтынгавага ўзроўню.
У 2016 годзе на адкрытым чэмпіянаце Кітая ўдзельнічалі 11 дэбютантаў: Ян Бэрнс (68), Мічэл Ман (74), Лі Уолкер (75), Крыс Уэйклін (85), Рос М’юр (86), Дарыл Хіл (93), Напон Саенхам (96), Рыс Кларк (101), Адам Дафі, Ню Чжуан і Гуань Чжэнь.
З усіх удзельнікаў турніру васьмёра ўжо перамагалі на гэтым спаборніцтве раней: Пітэр Эбдан (2009, 2012) і Дзін Цзюньхуэй (2005, 2014) станавіліся чэмпіёнамі па 2 разы, а Джон Хігінс (1999), Грэм Дот (2007), Стывен Магуайр (2008), Джад Трамп (2011), Ніл Робертсан (2013) і Марк Сэлбі (2015) перамагалі па адным разе.
Самым узроставым удзельнікам адкрытага чэмпіянату Кітая стаў 50-гадовы Найджэл Бонд. Джо Свэйлу, Пітэру Лайнсу і Джэймсу Уатане падчас турніру было па 46 гадоў, а Пітэру Эбдану, Алану Мак-Манусу і Роры Мак-Лаўду — па 45.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх адкрытых чэмпіянатах Кітая.
Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру