Аляксандр Бе́ліч (; , , Княства Сербія — , , Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія) — сербскі мовазнавец. Прэзідэнт Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1910).

Біяграфія Аляксандр Беліч нарадзіўся 2 жніўня 1876 года ў Бялградзе.

У 1895—1898 гадах вучыўся ў Наварасійскам і Маскоўскім універсітэтах З 1905 года прафесар Бялградскага ўніверсітэтаБеліч Аляксандр. . 4 снежня 1910 года быў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук. У 1913 годзе разам з Любамірам Стаянавічам заснаваў часопіс «Јужнословенски филолог» («Паўднёваславянскі філолаг»), рэдактарам якога Беліч быў з 1913 па 1960 гады.

У 1928 годзе пад заступніцтвам Аляксандра Беліча ў Бялградзе быў заснаваны Камітэт рускай культуры () і ў 1933 годзе па яго ініцыятыве быў пабудаваны Рускі дом імя імператара Мікалая II, які стаў цэнтрам культурнага, навуковага і рэлігійнага жыцця расійскай эмігранцкай абшчыны ў міжваеннай ЮгаславііБібліятэка «Рускага Дому» ў Бялградзе на афіцыйным сайце Расійскага цэнтра навукі і культуры «Рускі дом»..

З 1937 па 1960 гады быў прэзідэнтам Сербскай акадэміі навук і мастацтваў. У 1958 годзе ўзначальваў югаслаўскую дэлегацыю на IV міжнародным з'ездзе славістаў, які праходзіў у Маскве.

Навуковая дзейнасць Працы па дыялекталогіі, гісторыі, граматыцы сучаснай сербскай мовы («Гісторыя сербскахарвацкай мовы», т. 1—2, 1950—1951 і інш.). Зрабіў значны ўклад у параўнальную граматыку славянскіх моў («Паходжанне праславянскай дзеяслоўнай сістэмы», 1935, і інш.). У сваіх поглядах на агульнае мовазнаўства далучаўся да младаграматызму, пазней адышоў ад іх і стварыў т.зв. бялградскую школу. Асноўныя лінгвістычныя погляды выклаў у кнізе «Аб прыродзе і развіцці мовы» (т. 1—2, 1941—59).

Літаратура Беліч Аляксандр.

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці сербскага мовазнаўства Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Катэгорыя:Рэктары Бялградскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Адэскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі МДУ