Джо́рджа Андрае́віч-Кун (; 31 сакавіка 1904, Брэслау Германская імперыя — 17 студзеня 1964, , СФРЮ) — сербскі жывапісец і графік.
Біяграфія Джорджа Андраевіч-Кун нарадзіўся ў Германскай Сілезіі, у сям'і серба і немкі. У самым пачатку Першай сусветнай вайны сям'я выехала ў Бялград. У 1920—1925 гадах вучыўся ў бялградскай Акадэміі прыкладных мастацтваў. У 1926—1928 гадах працягнуў вучобу ў Венецыі і Рыме, у 1928—1929 — у Парыжы.
У 1931 годзе яго праект герба горада Бялграда атрымаў на ананімным конкурсеУ ім удзельнічала 56 чалавек. першую прэміюГерб Бялграда аўтарства Д. Андраевіча-Куна застаецца дзеючым і сёння.. У 1931—1932 годзе правёў персанальныя выстаўкі ў Бялградзе, Заграбе і Нові-Садзе. У 1934 годзе Андрэевіч-Кун наведаў Маскву і захапіўся «сацыялістычным рэалізмам». У тым жа годзе ўдзельнічаў у стварэнні арт-групы югаслаўскіх мастакоў «Život» (Жыццё).
Камуніст. У складзе інтэрнацыянальных брыгад удзельнічаў у 1936—1939 гадах у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. У 1941—1945 гадах у народна-вызваленчай барацьбе ў Югаславіі.
Прафесар Бялградскага ўніверсітэта. Прэзідэнт Югаслаўскай федэрацыі мастакоў.
Памёр 17 студзеня 1964 года ў Бялградзе.
Творчасць Заснавальнік сац.-крытычнага кірунку ў сербскім мастацтве 1930-х гг. Аўтар станковых кампазіцый «Маці» (1937), «Калона» (1946), «У Парыжы» (1950), цыкла гравюр па дрэве «Крывавае золата» (1934), «За свабоду» (1937) і іншАндраевіч-Кун Джорджа. .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Графікі Югаславіі Катэгорыя:Графікі Сербіі Катэгорыя:Медальеры Югаславіі Катэгорыя:Медальеры Сербіі Катэгорыя:Югаслаўскія партызаны Катэгорыя:Байцы інтэрбрыгад Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Югаславіі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Сербіі Катэгорыя:Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Бялградскага ўніверсітэта Катэгорыя:Кавалеры югаслаўскага ордэна «За заслугі перад народам» Катэгорыя:Кавалеры югаслаўскага ордэна Братэрства і адзінства Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працы, СФРЮ Катэгорыя:Кавалеры ордэна «За адвагу», Югаславія Катэгорыя:Камуністы Югаславіі Катэгорыя:Камуністы Сербіі