Станіслаў (Стэн) Мікіта (), сапраўднае імя Станіслаў Гут (; 20 мая 1940, Сокалчэ, Славацкая рэспубліка) — канадскі хакеіст славацкага паходжання, ігрок клуба Нацыянальнай хакейнай лігі «Чыкага Блэкхакс». Лічыцца найлепшым цэнтральным нападнікам 1960-х.

Біяграфія Станіслаў Гут нарадзіўся ў вёсцы Сокалчы (цяпер не існуе), і перад прыходам у Чэхаславакію камуністычнага рэжыму эміграваў з цёцяй і дзядзем у Сент-Катарынс (Антарыа, Канада). Ад сваякоў і атрымаў новае прозвішча Мікіта.

Гуляць у хакей пачаў за клуб Хакейнай асацыяцыі Антарыа «Сент-Катарынс Тыпіз», і пасля трох зорных сезонаў быў пераведзены ў яго старэйшы клуб «Чыкага Блэкхакс». У сваім другім НХЛ-аўскім сезоне (1961) заваяваў у складзе клуба кубак Стэнлі, стаўшы першым у лізе па колькасці закінутых у плэй-оф шайбаў (6).

Наступны сезон стаў для Стэна прарыўным. Мікіта стаў зорным цэнтравым у славутым «скутэрным звяне» (разам з правым нападнікам Кенам Уорэмам і левымі Эбам Мак-Дональдам і Дагам Монсам). Ён быў самым небяспечным цэнтравым 60-х. Разам з Бобі Халам яны склалі найбольш магутную атаку «Блэкхакс» дзесяцігоддзя, заўсёды лідзіруючы па колькасці закінутых шайбаў. Спалучаючы спрактыкаваную абарону і рэпутацыю аднаго з лепшых ігракоў на ўкідванні з дапамогай сваёй інавацыйнай скрыўленай клюшкі, Мікіта чатыры разы за дзесяцігоддзе ўзначальваў табліцу бамбардзіраў і ў 1966-67 гадах падзяліўшы першы радок з Бобі Халам і ўсталяваўшы персанальны рэкорд — 97 галоў.

Згаданая клюшка, якой карысталіся ў 1960-х Стэн Мікіта з паплечнікам Бобі Халам, мела больш закручаны крук, што давала значную перавагу нападнікам перад брамнікамі. У рэшце рэшт у 1970 НХЛ абмежавала крывізну крука да 1/2".

На пачатку кар’еры Стэн Мікіта быў сярод найбольш штрафаваных ігракоў лігі, аднак пазней намерыўся гуляць чысцей і двойчы атрымліваў мемарыяльны трафей лэдзі Бінг за спартыўныя паводзіны.

У 1973 годзе Мікіта разам з чыкагаўскім бізнесменам Эрвам Цягнібыкам заснавалі Амерыканскую хакейную асацыяцыю для слабачуючых, у якой выступалі глухія і ігракі з парушэннямі слыху.

Апошнія сезоны Стэна Мікіты былі азмрочаны хранічнымі траўмамі спіны, і ў выніку ён завяршыў кар’еру іграка ў сезоне 1979—1980 гадоў. На той момант толькі Гордзі Гоў і Філ Эспазіта мелі большы паказчык па колькасці пунктаў, і толькі шэсць ігракоў — па колькасці праведзеных матчаў.

У 1983 годзе Мікіта быў уведзены ў Залу хакейнай славы, а ў 2002 — у славацкую Залу хакейнай славы. Цяпер ён з’яўляецца паслом добрай волі ў структуры «Блэкхакс».

Статыстыка Рэгулярны сезон Плэй-оф Сезон Клуб Ліга Г Ш П Пт +/- Шт SH GW Г Ш П Пт Шт Б SH GW 1956—1957 Сент-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 52 16 31 47 — 129 — — — 14 8 9 17 44 — — — 1957—1958 Сент-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 52 31 47 78 — 146 — — — 8 4 5 9 46 — — — 1958-59 Сент-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 45 38 59 97 — 197 — — — — — — — — — — — 1958-59 Чыкага Блэкхакс НХЛ 3 0 1 1 — 4 — — — — — — — — — — — 1959-60 Чыкага Блэкхакс НХЛ 67 8 18 26 — 119 — — — 3 0 1 1 2 — — — 1960-61 Чыкага Блэкхакс НХЛ 66 19 34 53 — 100 — — — 12 6 5 11 21 — — — 1961-62 Чыкага Блэкхакс НХЛ 70 25 52 77 — 97 — — — 12 6 15 21 19 — — — 1962-63 Чыкага Блэкхакс НХЛ 65 31 45 76 — 69 — — — 6 3 2 5 2 — — — 1963-64 Чыкага Блэкхакс НХЛ 70 39 50 89 — 146 14 1 7 7 3 6 9 8 — — — 1964-65 Чыкага Блэкхакс НХЛ 70 28 59 87 — 154 8 0 6 14 3 7 10 53 — — — 1965-66 Чыкага Блэкхакс НХЛ 68 30 48 78 — 58 11 1 1 6 1 2 3 2 — — — 1966-67 Чыкага Блэкхакс НХЛ 70 35 62 97 — 12 8 1 5 6 2 2 4 2 — — — 1967-68 Чыкага Блэкхакс НХЛ 72 40 47 87 −3 14 13 2 8 11 5 7 12 6 3 0 0 1968-69 Чыкага Блэкхакс НХЛ 74 30 67 97 +17 52 7 3 2 — — — — — — — — 1969-70 Чыкага Блэкхакс НХЛ 76 39 47 86 +29 50 7 0 8 8 4 6 10 2 3 0 1 1970-71 Чыкага Блэкхакс НХЛ 74 24 48 72 +21 85 7 0 4 18 5 13 18 16 1 0 1 1971-72 Чыкага Блэкхакс НХЛ 74 26 39 65 +16 46 5 0 6 8 3 1 4 4 0 0 0 1972-73 Чыкага Блэкхакс НХЛ 57 27 56 83 +31 32 7 1 5 15 7 13 20 8 1 0 2 1973-74 Чыкага Блэкхакс НХЛ 76 30 50 80 +24 46 6 2 1 11 5 6 11 8 1 0 1 1974-75 Чыкага Блэкхакс НХЛ 79 36 50 86 +14 48 12 0 6 8 3 4 7 12 1 0 1 1975-76 Чыкага Блэкхакс НХЛ 48 16 41 57 −4 37 6 0 1 4 0 0 0 4 0 0 0 1976-77 Чыкага Блэкхакс НХЛ 57 19 30 49 −9 20 6 1 4 2 0 1 1 0 0 0 0 1977-78 Чыкага Блэкхакс НХЛ 76 18 41 59 +18 35 6 0 2 4 3 0 3 0 2 0 0 1978-79 Чыкага Блэкхакс НХЛ 65 19 36 55 +3 34 4 0 1 — — — — — — — — 1979-80 Чыкага Блэкхакс НХЛ 17 2 5 7 +2 12 0 0 0 — — — — — — — — Агулам у ХЛА-мол. 149 85 137 222  — 472  —  — — 22 12 14 26 90  —  — — Агулам у НХЛ 1394 541 926 1467 +159 1270 127 12 67 155 59 91 150 169 12 0 6

Узнагароды і дасягненні 14-е месца па колькасці пунктаў, 16-е па колькасці перадачаў, 29-е па колькасці шайбаў, 32-к па колькасці згуляных матчаў (паводле саслоўя на канец сезона 2009—2010) Мемарыяльны трафей Харта як найкаштоўнейшы ігрок 1967 і 1968 гадоў Трафей Арта Роса як найлепшы бамбардзір 1964, 1965, 1967 і 1968 Мемарыяльны трафей лэдзі Бінг 1967 і 1968 Першая каманда ўсіх зорак НХЛ 1962, 1963, 1964, 1966, 1967 і 1968 Другая каманда ўсіх зорак НХЛ 1965 і 1970 Удзельнік матчаў зорак НХЛ 1964, 1967, 1968, 1969, 1971, 1972, 1973, 1974 і 1975 Трафей Лестэра Патрыка 1976 Адзіны ігрок у гісторыі НХЛ, які атрымліваў трафеі Харта, Арта Роса і лэдзі Бінг у адным сезоне, прычым двойчы — у 1966-67 і 1967-68 Уведзены ў славацкую Залу хакейнай славы ў 2002 У 1998 уключаны на 17-й пазіцыі ў спіс 100 найлепшых хакеістаў паводле The Hockey News У славацкім Ружамбераку ў яго гонар названая лядовая арэна

Гл. таксама Спіс статыстычных лідараў НХЛ Спіс хакеістаў НХЛ, якія набралі 1000 пунктаў Спіс хакеістаў НХЛ, якія закінулі 500 шайбаў Спіс хакеістаў НХЛ, якія згулялі 1000 гульняў

Спасылкі

Легенды хакею Хакейная база даных Еўрахакей

Катэгорыя:Хакеісты Канады Катэгорыя:Хакеісты НХЛ Катэгорыя:Удзельнікі матчаў усіх зорак НХЛ Катэгорыя:Уладальнікі Харт Трофі Катэгорыя:Уладальнікі Кубка Стэнлі Катэгорыя:Ігракі «Чыкага Блэкхокс» Катэгорыя:Зала славы хакея з шайбай