Мікіта Рочаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Ураджэнец беларускага горада Ліда, у шасцігадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Маскву, дзе пачаў займацца футболам у СДЮШАР-76. У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком дубля барысаўскага БАТЭ. У ліпені 2012 года разам з Яўгенам Шыкаўкам быў аддадзены ў арэнду першалігаваму «Полацку», а ў сакавіку 2013 года, па заканчэнні кантракта з БАТЭ, падпісаў трохгадовае пагадненне са «Слуцкам».

У складзе «Слуцка» атрымаў перамогу ў Першай лізе ў сезоне 2013, аднак замацавацца ў складзе не здолеў. У сакавіку 2014 года абаронца быў аддадзены ў арэнду «Іслачы», дзе стаў іграком асновы. У лютым 2015 года, разарваўшы кантракт са «Слуцкам», стаў іграком «Іслачы» на трывалай аснове і дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу». У Вышэйшай лізе працягваў гуляць у асноўным складзе на пазіцыі левага (часам правага) абаронцы.

У студзені 2017 года пакінуў «Іслач», аднак пасля няўдалага прагляду ў «Слуцку» вярнуўся ў каманду і ў сакавіку падпісаў новае пагадненне. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу» і неўзабаве стаў іграком «Ліды». Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў лідскі клуб.

У сакавіку 2018 года далучыўся да латвійскага клуба «Валміера», аднак пазней вярнуўся ў Беларусь і стаў іграком «Чысці». У ліпені 2018 года перайшоў у славацкі клуб «Партызан» з Бардзеёва. Пакінуў «Партызан» у студзені 2020 года.

У сакавіку 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», а ў ліпені пакінуў клуб і перайшоў у «Крумкачы», дзе стаў выхадзіць пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам. У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона 2021 пакінуў «Крумкачы».

Міжнародная кар’ера У 2012—2013 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2013, 2015

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль БАТЭ 27 0 2011 дубль БАТЭ 8 0 2012 (1) дубль БАТЭ 8 0 2012 (2) Д2 Полацк 7 0 2013 Д2 Слуцк 14 0 2014 Д2 Іслач 22 0 2015 Д2 Іслач 18 0 2016 Д1 Іслач 19 0 2017 (1) Д1 Іслач 8 0 2017 (2) Д2 Ліда 11 0 2018 (1) Д2 Чысць 7 1 2018/19 Д2 Партызан 28 3 2019/20 (1) Д2 Партызан 10 0 2020 (1) Д1 Белшына 8 0 2020 (2) Д2 Крумкачы 14 1 2021 Д2 Крумкачы 13 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Полацк Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Бардзеёў Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск