Ірына Францаўна Жарнасек (нар. , вёска Чаранкі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларуская пісьменніца, рэдактарка часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай».

Біяграфія Нарадзілася 17 студзеня 1953 года ў сялянскай сям’і.

Па сканчэнні Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Мінскі інстытут культуры (1976). У 1978—1979 гадах — загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979—1983 гадах — карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. З 1983 года — карэспандэнт наваполацкай гарадской газеты «Химик». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1987 года.

Жыве ў Наваполацку.

Сям’я Сын — Аляксандр Жарнасек (нар. 1980) — беларускі святар, марыянін, пробашч парафіі св. Язэпа ў Оршы.

Творчасць Першае апавяданне апублікавала ў 1978 годзе (газета «Химик»), у наступным годзе выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар кніг прозы «Ліст да сына» (1986), «Гульні над студняй» (1993), «Гадара» (2002), рамана «Будзь воля Твая» (2004, 2023), аповесці-казкі «Спрэчка анёлаў» (2004), кнігі вершаў «Шукаю Цябе» (2008), хрысціянских дзіцячых апавяданняў «Незабудкі» (2018) і кнігу лірычных аповедаў-ўспамінаў пісьменніцы «Нашых дзён крыгаход» (2021, 2024).

У яе перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі апавядпнняў для дзяцей ксяндза Яна Твардоўскага «Першая Камунія з белым бантам» (2013) і «Вясёлы дзень для нас настаў» (2020). Таксама ў яе перакладзе была выдадзена кніга «Рыцар Беззаганнай. Пераказ кнігі М. Канчкоўскай „Айцец Кольбэ“ для падлеткаў» (2022).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне