«Рашэн» (, ) — адзін з найбуйнейшых вытворцаў кандытарскіх вырабаў ва Украіне і Усходняй Еўропе. Галоўны офіс кампаніі размешчаны ў Кіеве.

Рашэн вырабляе каля 200 відаў кандытарскіх вырабаў. Агульны аб'ём вытворчасці прадукцыі складае больш за 450000 тон у год. У склад карпарацыі ўваходзяць чатыры ўкраінскія фабрыкі (Кіеўская, дзве вытворчыя пляцоўкі ў Вінніцы, Марыупальская, Крамянчугская), дзве вытворчыя пляцоўкі Ліпецкай кандытарскай фабрыкі (Расія), Клайпедская кандытарская фабрыка (Літва), Bonbonetti Choco Kft (Будапешт, Венгрыя), а таксама малочна камбінат у Вінніцы і масла-малочны камбінат «Бершадьмолоко», які забяспечвае фабрыкі карпарацыі натуральнай высакаякаснай малочнай сыравінай.

Прадукцыя прадстаўлена больш чым у 28 краінах свету, уключаючы Украіну, Расію, Казахстан, Беларусь, краіны Каўказу, Сярэдняй Азіі, ЕС, ЗША, Малдову, Ізраіль, Літву.

Назва кампаніі была створана аж прозвішча яе заснавальніка - Пятра Парашэнкі () шляхам выдалення першага і апошняга складоў.

Катэгорыя:Шакаладныя кампаніі Катэгорыя:Кандытарскія кампаніі Катэгорыя:Кампаніі Кіева Катэгорыя:Гандлёвыя маркі Украіны