Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя Пабудавана ў 1854 годзе з бутавага каменю і цэглы, адноўлена ў 1928 годзе.
Архітэктура Помнік архітэктуры позняга класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над алтарнай часткай увянчаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Да галоўнага фасада прыбудавана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца кантрасным спалучэннем бутавай муроўкі (элемент вонкавай архаізацыі) і атынкаваных пабеленых элементаў дэкору: руставаных вуглавых лапатак, ліштваў арачных аконных праёмаў, карніза і фрыза.
Інтэр’ер Малітоўная зала перакрыта драўляным скляпеннем, апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Смаргонскага раёна Катэгорыя:Крэва Катэгорыя:Храмы Лідскай епархіі Катэгорыя:1854 год у Беларусі