Аляксандр Насонаў (нар. , ) — украінскі футбаліст, абаронца чаркаскага ЛНЗ.
Клубная кар’ера Футболам пачынаў займацца з 8 гадоў у кіеўскім «Дынама». У структуры гэтага клуба прабыў да 15 гадоў, выступаючы за школу «Відрадны». Пасля таго як абедзве дынамаўскія школы аб’ядналі ў адну, футбаліст не меў магчымасці гуляць у чэмпіянаце Украіны, таму перайшоў у спартыўны інтэрнат РВВФК. Праз тры месяцы дзякуючы знаёмаму бацькі паступіў у футбольную школу «Дняпра» ў Днепрапятроўску.
Пасля завяршэння навучання заключыў кантракт з «Дняпром». У гэтай камандзе правёў тры сезоны ў дублі. Пасля прыходу ў «Днепр» Хуандэ Рамаса Насонаў стаў прыцягвацца да трэніровак з асноўнай камандай, але ў Прэм’ер-лізе так і не дэбютаваў. У 2012 годзе па прапанове агента сышоў у арэнду ў луцкую «Валынь». У гэтай камандзе дэбютаваў у вышэйшым дывізіёне. Пасля трох месяцаў гульняў на правах арэнды Насонаў падпісаў з «Валынню» кантракт на тры гады. Пасля таго, як у луцкай камандзе пачаліся праблемы з фінансаваннем і запазычанасць па зарплаце перад футбалістам, паводле яго слоў, складала паўгода, Насонаў падаў дакументы адносна скасавання кантракта ў кантралюючыя органы. Кантракт быў разарваны ў аднабаковым парадку.
Улетку 2013 года заключыў кантракт з данецкім «Металургам». Праз два гады, у ліпені 2015 года, у статусе свабоднага агента вярнуўся ў «Валынь». У камандзе узяў 23 нумар. 1 сакавіка 2016 года пакінуў луцкі клубНасонов попрощался с «Волынью» .
У сакавіку 2016 разам з яшчэ адным украінцам Дзмітрыем Юсавым заключыў гадавы кантракт з беларускім «Гранітам»Украинские защитники Насонов и Юсов подписали контракты с «Гранитом». Аднак, за мікашэвіцкі клуб толькі выйшаў на замену ў двух матчах, прапусціўшы значны час з-за траўмы, і ў чэрвені 2016 года пакінуў «Граніт»Футбол. Football.by: защитник Александр Насонов расторг контракт с «Гранитом». Неўзабаве далучыўся да марыупальскага «Ільічоўца», які пазней змяніў назву на «Марыупаль».
У ліпені 2018 года стаў іграком кіеўскага «Арсенала», які праз чатыры гады вярнуўся ў Прэм’ер-лігу. У лютым 2019 года перайшоў у «Львоў», у кастрычніку 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб.
У сакавіку 2020 года далучыўся да малдаўскай «Сперанцы». У студзені 2021 года вярнуўся ва Украіны, стаўшы іграком чаркаскага ЛНЗ, дзе выступаў спачатку ў аматарскім чэмпіянаце Украіны, а ў ліпені 2021 года клуб далучыўся да Другой лігі.
З красавіка 2022 года выступаў за польскі «Сокул», а ў жніўні 2022 года перайшоў ва ўзбекскі «Пахтакор». У студзені 2023 года вярнуўся ў ЛНЗ.
Міжнародная кар’ера З 2009 па 2011 гады гуляў за юнацкія зборныя Украіны.
У 2012 годзе Паўлам Якавенкам быў выкліканы ў моладзевую зборную на Кубак Садружнасці, дзе адыграў у двух матчах, стаўшы разам са зборнай бронзавым прызёрам спаборніцтваў. Праз год у складзе моладзевай каманды стаў фіналістам гэтага турніру.
Дасягненні Пераможца Першай лігі Украіны: 2016/17
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Дніпро Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Сперанца Ніспарэнь Катэгорыя:Ігракі ФК ЛНЗ-Лэбэдын Катэгорыя:Ігракі ФК Сокул Клечаў Катэгорыя:Ігракі ФК Пахтакор Ташкент