Фларыян Няўважны (; , Жывец, Польшча — ) — польскі славіст, спецыяліст па ўсходнеславянскіх літаратурах. Доктар філалогіі габілітаваны, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.

Біяграфія Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1954). Выдаў манаграфіі пра У.Маякоўскага, І.Эрэнбурга, савецкую літаратуру, украінскую літаратуру. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра Я.Купалу, Я.Коласа, В.Быкава, М.Танка, У.Караткевіча і інш. Перакладаў на польскую мову беларускую прозу і паэзію — ад Я.Купалы і М.Багдановіча да Р.Барадуліна, А.Кудраўца і Л.Дранько-Майсюка. Выдаў у сваім перакладзе анталогію беларускай, украінскай і рускай паэзіі «На той зямлі» (1998).

Літаратура Янка Купала. Санеты. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2002.

Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сілезскім ваяводстве Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта