Ду́мбля — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 3 км на паўночны захад ад горада Паставы, у басейне ракі Мядзелка.

Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Плошча вадазбору 96 км².

Злучана ручаём з Задзеўскім возерам і ракой Мядзелка. Істотна зарастае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна