Аляксандр Віктаравіч Багдановіч (, в. Ялізава, Асіповіцкі раён) — беларускі вясляр на каноэ. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія Пачынаў спартыўную кар’еру ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Алімпійскі чэмпіён Алімпіяды 2008 года на каноэ-двойцы на 1000 метраў і 4-й на 500 метраў (з братам Андрэем Багдановічам). На Алімпійскіх гульнях 2004 — 6-е і 10-е месца ў двойцы на 500 і 1000 м адпаведна (з Аляксандрам Курляндчыкам). Пераможца і прызёр Чэмпіянатаў свету і Чэмпіянатаў Еўропы.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі каноэ-двойка дыстанцыя 1000 мБеларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол, дзе разам з Андрэем Багдановічам заваяваў сераброСрэбра! Браты Багдановічы выйгралі медаль у каноэ-двойках, Наша Ніва.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «Спартыўна-педагагічная дзейнасць»; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

Пачынаў спартыўную кар’еру ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Працаваў спартсменам-інструктарам нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь; трэнерам спартыўнай каманды ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска і Асіповіцкага раёна.

З 2016 года па 2019 год быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. З 2021 кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны, удастоены ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

Асабістае жыццё Жанаты, мае сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Canoe09.ca profile Старонка аб Багдановічы на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне

Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Бабруйска Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Асіповічаў Катэгорыя:Старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь