Андрэй Віктаравіч Багдановіч (, в. , Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі вясляр, алімпійскі чэмпіён.

Біяграфія

На першынстве свету па веславанні ў 2006 годзе атрымаў бронзавы медаль у спаборніцтве на кіламетровай дыстанцыі ў каноэ ў складзе чацвёркіІгар Хадасевіч. Беларускія спартсмены заваявалі 5 узнагарод на чэмпіянаце свету па веславанню на байдарках і каноэ// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 21 жніўня 2006.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне спадар Багдановіч атрымаў залаты медаль у дыстанцыі 1000 м у каноэ сярод мужчын у пары з братам«Магілёўскі бляск алімпійскіх медаляў»// Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт. 9 снежня 2008 Аляксандрам. За спартыўны поспех 20 лютага 2009 года старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту Пётр Руднік ушанаваў яго разам з братам прэміямі «Чалавек года» за 2008 год памерам у 100 базавых велічыняў (3,5 мільёны рублёў = $1237)Чалавек года — 2008// Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт. 23 лютага 2009. 27 лютага 2009 года ў якасці дзяржаўнай узнагароды Андрэй Багдановіч атрымаў трохпакаёвую кватэру ў Мінску па вуліцы Іосіфа ЖыновічаЧэмпіёнам і прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне сёння дабавілася прыемных клопатаў — ім урачыста ўручылі ключы ад кватэр// Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. 27 лютага 2009. Навучаецца ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерва.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Бабруйска Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Асіповічаў