Прэзідэнцкія праймерыз у ЗША — інстытут першасных прэзідэнцкіх выбараў, якія праводзяцца з 1842 года на ўзроўні штатаў. Па іх выніках накіроўваюцца дэлегаты на агульнанацыянальную партыйную канвенцыю, дзе павінен быць вызначаны адзіны партыйны кандыдат у прэзідэнты. Больш пашыраная форма выбару дэлегатаў, чым традыцыйныя кокусы. У агульным сэнсе — сукупнасць усіх першасных выбарчых мерапрыемстваў перад прэзідэнцкімі выбарамі (уключаючы і ўласна праймерыз, і кокусы).

Прыватнае значэнне: уласна праймерыз

Першасныя прэзідэнцкія выбары (), ці праймерыз (), у ЗША — інстытут выбару партыйных кандыдатаў для ўдзелу ў асноўных выбарах прэзідэнта. У адрозненне ад альтэрнатыўнага механізма кокусаў, праймерыз уяўляюць сабою простыя тайныя выбары, што праводзяцца на ўзроўні штата. Форму галасавання для сябе вызначае кожны штат. Інстытут праймерыз быў першапачаткова ўведзены, каб абмежаваць уплыў мясцовых партыйных кіраўнікоў, і ў дваццатым стагоддзі ў большасці штатаў праймерыз выцеснілі кокусы.

Па ступені абмежавання доступу да галасавання праймерыз падзяляюцца на больш пашыраныя зачыненыя (у іх бяруць удзел толькі зарэгістраваныя члены партыі) і адкрытыя (у іх могуць браць удзел усе ахвотнікі, незалежна ад партыйнай прыналежнасці. Пры гэтым у абодвух выпадках кожны жыхар штата можа браць удзел у праймерыз толькі адной партыі, аднак існуюць таксама агульныя праймерыз (blanket primaries), якія дазваляюць выбаршчыкам выбіраць кандыдатаў абедзвюх партый. У выпадку, калі ў праймерыз адной з партый могуць браць удзел прыхільнікі іншай партыі, нацыянальны партыйны камітэт можа не прызнаць вынікі галасавання.

Праймерыз у розных штатах адрозніваюцца па спосабе складання выбарчага бюлетэня. У першым выпадку, выбаршчыкам могуць прадставіць спіс патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты. У другім выпадку, ім могуць прапанаваць выбіраць дэлегатаў на нацыянальную канвенцыю, якія або падтрымліваюць аднаго з кандыдатаў, або не маюць пэўных прыхільнасцяў.

Агульнае значэнне: сукупнасць праймерыз і кокусаў

Тэрмін праймерыз, ці першасных выбараў, можа выкарыстоўвацца ў шырэйшым сэнсе слова, пазначаючы сукупнасць уласна праймерыз і коку соў. Першасныя выбары праходзяць раз на чатыры годы, у адзін год з асноўнымі прэзідэнцкімі выбарамі. Фармальна прадстаўнік кожнай партыі на асноўных выбарах, што праходзяць у лістападзе, вызначаецца у канцы лета — па выніках нацыянальнай партыйнай канвенцыі. Лік дэлегатаў, якія падтрымваюць таго ці іншага прэтэндэнта на нацыянальнай канвенцыі, наўпрост залежыць ад аб'ёму падтрымкі, якую ён атрымаў на праймерыз і кок вусах у штатах.

Галасаванні ў штатах доўжацца са студзеня па чэрвень, аднак, зазвычай, ужо ў сярэдзіне гэтага тэрміну выяўляецца пераможца. І ўсё ж, тэарэтычна магчымы выпадак, пры якім да завяршэння першасных выбараў адзіны кандыдат не вызначаны: тады вырашальную ролю атрымлівае галасаванне на нацыянальнай канвенцыі. Зрэшты, падобная сітуацыя з 1970-х гадоў не ўзнікала аніразу.

Вынікі першаснага галасавання могуць абавязваць, гэтак і быць «кансультацыйнымі». Калі ў першым выпадку абраныя дэлегаты абавязаны аддаць свой голас на нацыянальнай канвенцыі пэўнаму кандыдату, то ў другім яны могуць самастойна прыняць рашэнне, а выказаныя выбарцамі перавагі маюць для дэлегата толькі кансультацыйнае значэнне.

Вынік праймерыз і кокусаў можа вызначацца рознымі спосабамі. Дэмакраты заўсёды кіруюцца сумерным прынцыпам: долі дэлегатаў ад штата, якія прадстаўляюць розных кандыдатаў, адпавядаюць часткам атрыманых гэтымі кандыдатамі галасоў. Рэспубліканцы даюць штатам права вырашаць, які прынцып выкарыстоўваць: сумерны ці мажарытарны. У другім выпадку ўсе дэлегаты ад штата падтрымліваюць кандыдата, які набраў у гэтым штаце найбольшы лік галасоў.

Каляндар першасных выбараў і «супер аўторак»

Хоць колькасць дэлегатаў, якія прадстаўляюць штат на нацыянальнай партыйнай канвенцыі, прама прапарцыянальна колькасці яго насельніцтва, асаблівае значэнне гістарычна набылі першасныя выбары ў некаторых невялікіх штатах, дзе галасаванне праходзіць напачатку года: у прыватнасці, у Аёве, дзе праходзяць першыя кокусы, і Нью-Гемпшыры — штаце першых праймерыз. Галасаванне ў гэтых штатах прыцягвае падвышаную ўвагу прэсы, кандыдаты вядуць у іх кампанію асабліва рупліва, і вынікі выбараў у ранніх штатах могуць значна паўплываць на далейшых ход першасных выбараў.

У перыяд з 1970-х гадоў усё больш штатаў імкнуліся павялічыць значнасць сваіх праймерыз, перасунуўшы іх бліжэй да пачатку года. Імкнучыся перашкодзіць дысбалансу, які ўзнікае ў выбарчым календары, партыі ўстанаўлівалі розныя санкцыі для штатаў, што праводзілі праймерыз раней вызначанага месяца — перш сакавіка, а потым лютага.

У выніку ў 1980-х гадах паўстаў феномен пад назвай «супер аўторак» (Super Tuesday) — першы аўторак лютага, калі першасныя выбары праходзяць адначасна ў вялікай колькасці штатаў. У 2008 годзе «супер аўторак» (5 лютага) ахапіў рэкордную частку краіны: праймерыз і кокусы ў гэты дзень праходзяць больш за ў 20 штатах, і па іх выніках прызначаюцца 52 працэнта дэмакратычных дэлегатаў і 41 працэнт рэспубліканскіх. Каб падкрэсліць значэнне «супер аўторка»-2008, яго таксама завуць Super-Duper Tuesday.

Нацыянальныя камітэты дзвюх галоўных партый перад выбарамі 2008 года ўвялі розныя санкцыі супраць ранніх праймерыз. Рэспубліканцы ўдвая зрэзалі лік дэлегатаў ад усіх штатаў, дзе да 5 лютага праходзяць праймерыз (Ваёмінг, Нью-Гемпшыр, Мічыган, Фларыда, Паўднёвая Караліна). Дэмакраты адмовіліся прыняць на нацыянальнай канвенцыі дэлегатаў ад Мічыгана і Фларыды, якія правялі галасаванне насуперак забароне нацыянальнага камітэта.

Зноскі

Катэгорыя:Прэзідэнцкія выбары ў ЗША