Эдуард Вэ́йдэнбаўм (; 3 кастрычніка 1867, хутар Глазніекі, Прыекульская воласць, Вендэнскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя, цяпер Цэсіскі раён, Латвія — 24 мая 1892) — латышскі паэт.
У 1887—1892 гадах вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) універсітэце. Памёр у час выпускных экзаменаў.
Творчасць Адзін з найбольш папулярных паэтаў у асяроддзі па-рэвалюцыйнаму настроенай інтэлігенцыі і рабочых Латвіі 1890-х гадоў. У паэзіі Вэйдэнбаўм — крытыка буржузнай маралі і рэлігіі, рэакцыйных тэндэнцый латышскай літаратуры, думкі пра хуткацечны час і несправядлівасці жыцця, услаўленне дружбы, хараства прыроды.
Вершы Вэйдэнбаўма распаўсюджваліся ў рукапісах. У 1908 годзе пісьменнік Э. Трэйман-Зваргуліс выдаў зборнік яго твораў, за што быў зняволены ў турму.
Пісаў нарысы па пытаннях палітэканоміі, права, па механіцы. Перакладаў на латышскую мову творы Гарацыя, Ф. Шылера.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Латвіі Катэгорыя:Паэты Латвіі Катэгорыя:Перакладчыкі Латвіі Катэгорыя:Перакладчыкі на латышскую мову