Ві́лем Матэзіус (, г. , Чэхія — ) — чэшскі мовазнавец. Заснавальнік і прэзідэнт Пражскага лінгвістычнага гуртка. Стрыечны брат паэта і перакладчыка Богуміла Матэзіуса.

Скончыў Карлаў універсітэт у Празе, з 1912 года яго прафесар.

Навуковая дзейнасць Даследаваў агульную лінгвістыку, англійскую мову, характаралогію мовы, пад якой разумеў супастаўленне элементаў розных моў для выяўлення тыповых уласцівасцей пэўнай мовы. Адзін з заснавальнікаў функцыянальнай лінгвістыкі. Абгрунтаваў сінхронны падыход да вывучэння мовы («Пра патэнцыяльнасць моўных з'яў», 1911). Распрацаваў тэорыю актуальнага члянення сказа. Аўтар прац «Чэшская мова і агульная лінгвістыка» (выд. 1947), «Функцыянальны аналіз сучаснай англійскай мовы на аснове агульнай лінгвістыкі» (выд. 1961).

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1882 годзе Катэгорыя:Памерлі 12 красавіка Катэгорыя:Памерлі ў 1945 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Празе Катэгорыя:Мовазнаўцы Чэхіі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Чэхіі Катэгорыя:Сінтаксісты Катэгорыя:Англісты Катэгорыя:Багемісты Катэгорыя:Гісторыкі лінгвістыкі