Ёсеф Ча́пек (, 23 сакавіка 1887, Гронаў, Кралавеградзецкі край, — паміж 13 і 15 красавіка 1945 года, канцлагер Берген-Бельзен) — чэшскі , графік, , кніжны ілюстратар, .

Біяграфія thumb|Браты Ёсеф і Карал Чапекі Нарадзіўся 23 сакавіка 1887 года ў горным чэшскім горадзе Гронаве. Старэйшы брат пісьменніка Карала Чапека. Вучыўся пачатковай і сярэдняй школе, затым два гады вучыўся ў Германіі ў школе ткачоў. Пасля яе заканчэння ў 1903 на працягу года ён працаваў на заводзе Úpická FM Оберлендэр.

Увосень 1904 года Ёсеф пераехаў у Прагу, дзе вучыўся ў Мастацка-прамысловай школе. Друкаваўся з 1907 разам з братам К. Чапекам. У 1910—1920-я гг. супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі. У 1912 годзе ў Празе адбылася яго першая выстаўка. Разам з братам Каралам правёў некалькі гадоў у Парыжы.

У 1930-я гг. Чапек стварыў шэраг твораў сацыяльна-палітычнай скіраванасці, пратэстуючы супраць вайны і фашызму. Адразу пасля пачатку Другой сусветнай вайны Ёсефа арыштавалі нацысты. Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у розных канцлагерах, мастак памёр ад тыфу паміж 13 і 15 красавіка 1945 года ў канцлагеры Берген-Бельзен.

Імёны братоў Чапекаў цяпер носяць вуліцы ў Празе і многіх іншых гарадах.

Творчасць У выяўленчым мастацтве звяртаўся да прыёмаў кубізму, фавізму і прымітывізму. Аўтар жывапісных работ («Чалавек з мяшком», 1926; цыклы «Агонь», «Мара», абодва 1938—1939), ілюстрацый да твораў чэшскіх пісьменнікаў, у т.л. да раманаў К. Чапека «Фабрыка Абсалюту» (1922), «Кракаціт» (1924) і уласных твораў («Аповесць пра сабачку і кошачку», 1929), антыфашысцкіх карыкатур і інш.

Публікацыі Lelio, 1917 Аповесць пра сабачку і кошачку, 1929 Stín kapradiny, 1930, раман Kulhavý poutník, эсэ, 1936 Land of Many Names Básně z koncentračního tabora, апублікавана ў 1946 Adam Stvořitel (Adam the Creator) — з Каралам Чапекам Dášeňka, čili život štěněte — з Каралам Чапекам, ілюстрацыі Ёсефа Ze života hmyzu 1921 — з Каралам Чапекам

Літаратура Чапек Іосеф. Спасылкі

Пра сабачку і котачку. Урыўкі

Катэгорыя:Графікі Чэхіі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Чэхіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка Катэгорыя:Чэшскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшай школы прыкладнога мастацтва (Прага)