Ё́сеф До́браўскі (; , Дзьярмат, каля г. Дзьёр, Венгрыя — ) — чэшскі асветнік-славіст. Адзін з заснавальнікаў славяназнаўства, дзеяч чэшскага Адраджэння.

Вучыўся ў Пражскім універсітэце (1768—76). Член Каралеўскага таварыства навук у Празе (з 1784), ганаровы член Расійскай АН (з 1820) і акадэмій іншых краін.

Дзейнасць Добраўскі заклаў асновы параўнальнага вывучэння славянскіх моў, культуры і гісторыі. Аўтар прац «Гісторыя чэшскай мовы і літаратуры» (1792), «Глагалітыка» (1807), «Асновы старажытнай славянскай мовы» (1822), цыкла артыкулаў «Крытычныя спробы ачышчэння чэшскай гісторыі ад пазнейшых выдумак» (1803—19) і інш.

Выдаваў навуковыя славістычныя зборнікі «Славін» (1806—08) і «Славанка» (1814—15).

Пакінуў след у славістыцы і як беларусіст. Першы ў чэшскай навуцы даследчык жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны. У 1796 г. увёў у навуковы ўжытак «Малую падарожную кніжыцу», апісаў вывучаны ім у бібліятэцы Пецярбурга экзэмпляр «Пяцікніжжа» Ф. Скарыны. Ахарактарызаваў выгляд Скарынавых кніг, іх склад і шрыфт. Выказаў правільную здагадку, што ўзорам для беларускага першадрукара магло быць нейкае славянскае выданне ў Венецыі.

У 1822 г. Ё. Добраўскі на лацінскай мове надрукаваў «Асновы старажытнай славянскай мовы» (Institutiones linguae slavicae dialecti veteri). У прадмове да кнігі згадваўся Ф. Скарына. На шэрагу старонак выдання пададзены беларускі матэрыял.

Трактуючы ў 1815 г. пераклад Ф. Скарынам «Плачу Ераміі», Ё. Добраўскі ўжываў выраз «пераклад на рускую мову». Пішучы пра пераклады Ф. Скарыны, у адным з лістоў П. Кёпену ў чэрвені 1823 г. карыстаўся выразам «польска-рускі пераклад»

Выданні твораў Spisy a projevy. Sv. 5—23. Praha, 1936—63.

Літаратура

Катэгорыя:Мовазнаўцы Чэхіі Катэгорыя:Гісторыкі Чэхіі Катэгорыя:Гісторыкі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Чэхіі Катэгорыя:Члены Акадэміі Расійскай Катэгорыя:Славісты Чэхіі Катэгорыя:Багемісты Катэгорыя:Філолагі Чэхіі Катэгорыя:Філолагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Лексікографы Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Панславісты Катэгорыя:Вучоныя-езуіты Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук