Царква Святой Ганны — праваслаўны храм у в. Любішчыцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Пабудавана ў 1845 годзе з цэглы, у 1851 годзе рамантаваласяНацыянальны гістарычны архіў у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1124, арк. 13, 49; ф. 31, воп. 3, спр. 345.. Па іншых звестках, узведзена ў 1857 годзе — С. 48.

Архітэктура Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Да квадратнага ў плане асноўнага аб'ёму з 2 бакавымі прыдзеламі далучана пяцігранная апсіда і драўляны прытвор. Асноўны аб'ём на 2-м ярусе пераходзіць у васьмігранны са шчытамі, завершаны шатром і 5-купаллем. Прамавугольныя аконныя праёмы акаймаваны прафіляванымі ліштвамі. Вуглы бакавых прыдзелаў дэкарыраваны пілястрамі.

Літаратура — С. 211 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Любішчыцы Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1845 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святой Ганны Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм