Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя На могілках. Пабудавана ў 1835 г. з дрэваНГАБ у г. Гродна, ф. 1, Воп.19, спр.1004, арк. 9 — 29..
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохсценным зрубам пад вальмавым бляшаным дахам, вільчык якога завершаны фігурным двух'ярусным цыбулепадобным купалам. Лучковы цяслярскай работы ўваходны праём арганізаваны ў прыбудаваным нізкім прытворы пад двухсхільным дахам з крыжам на вільчыку.
Інтэр'ер
У 1830-я гг. выкананы іканастас. Абразы 17 — 18 ст.: «Барыс і Глеб», «Узнясенне» (1783), «Тайная вячэра», «Зняцце з крыжа», «Маленне Іакіма і Анны» і «Георгій Перамоганосец» (1797).
З царквы паходзіць самая ранняя з вядомых у Беларусі выяў «Нараджэння Маці Божай», якая спалучае традыцыйны варыянт іканаграфіі з фігурай праведнай Ганны, дзеў з дарункамі і сцэнай абмывання нованароджанай Марыі і сцэну «Ласканне Багародзіцы»Православие на Малоритчине . Аўтар іконы — Маларыцкі майстар, якога адносяць да Заходнепалескай іканапіснай школы.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маларыцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Ляхаўцы (Маларыцкі раён) Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1835 год у Беларусі