Мі́ласлаў Ка́белач (, 1 жніўня 1908, Прага — 17 верасня 1979, Прага) — чэшскі кампазітар, дырыжор, педагог. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1965).

Біяграфія Вучыўся ў 1928—1931 гадах у Пражскай кансерваторыі, у 1931—1932 гадах у Школе майстроў пры ёй. Выкладаў у кансерваторыі, з 1958 года прафесар. У 1932—1954 гадах (з перапынкам) музычны рэжысёр, музычны рэдактар, дырыжор Пражскага радыё.

Творчасць Яго музыцы ўласціва апора на традыцыі нацыянальнага музычнага фальклору ў спалучэнні з новымі прыёмамі пісьма. Эксперыментаваў у галіне электроннай музыкі. Сярод твораў: 8 сімфоній (1942—1968), пасакалля «Містэрыя часу» (1957), 2 уверцюры, «Гамлетаўскія імправізацыі» і цыкл «Адлюстраванне» (1964) для аркестра; 2 кантаты; «Містэрыя цішыні»; т. зв. электронна-акустычная кампазіцыя «6 карцін з чэшскіх летапісаў» (1970) і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары Чэхіі Катэгорыя:Дырыжоры Чэхіі Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Выкладчыкі Пражскай кансерваторыі Катэгорыя:Арганісты Чэхіі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі