Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Ляхаўка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя На могілках. Пабудавана ў 1869 г. з дрэваРДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 820, арк. 148..

Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольнымі зрубамі малітоўнай залы і апсіды, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Фасад завершаны трохвугольным франтонам. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Барысаўскага раёна Катэгорыя:Ляхаўка (Барысаўскі раён) Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі