Спаса-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Ляхавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Пабудавана ў 1818 г. з дрэваНГА Б у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9- 29.. Да 1990-х не дзейнічала.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Вырашана васьмігранным аб'ёмам, да якога далучаны пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай і квадратны прытвор. Агульны гонтавы дах завершаны па цэнтры васьмігранным барабанам з цыбулеападобнай галоўкай. Вертыкальныя ашаляваныя сцены апяразаны прафіляваным карнізам і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Інтэр'ер Зала перакрыта драўляным самкнутым скляпеннем, апсіда вылучана драўляным іканастасам, выкананым у 1830-я гг.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Ляхавічы (Іванаўскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Іванаўскага раёна Катэгорыя:Заходнепалеская школа дойлідства Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1818 год у Беларусі