Царква Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы — праваслаўны храм у вёсцы Любкаўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, помнік народнага дойлідства. Цэнтр прыходу Стаўбцоўскага благачыння Маладзечанскай епархііПриход храма Покрова пресвятой Богородицы д.Любковщина . Гісторыя Першапачаткова з'яўлялася могілкавай капліцай, узведзенай у 1818 годзе і прыпісанай да Дабравешчанскай царквы ў КунасеЛекі для душы . Уваходзіла ў склад Слуцкай епархіі.

Напачатку 2000-х г. пачалася рэканструкцыя колішняй капліцы, якая заняпала за савецкім часам. Падчас яе драўляны аб'ём храма быў абкладзены сілікатнай цэглай, што прывяло да страты арыгінальнага выгляду пабудовы. Рэстаўрацыя скончылася ў 2010 годзе, завяршэннем якой стала асвячэнне храма ў гонар Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы, што адбылося 21 жніўня таго ж года. На асвячэнні прысутнічалі біскуп барысаўскі Веніямін, протаіерэй стаўбцоўскай акругі Аляксандр Марцінчык, плябан прыхода Васіль Каляда і запрошаныя святары21 августа 2010 года. По благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого Филарета епископ Борисовский Вениамин, викарий Минской епархии совершил освящение храма в честь Покрова Пресвятой Богородицы в с. Любковщина Столбцовского района Минской области.

За аднаўленне царквы Васіль Каляда атрымаў медаль Кірылы Тураўскага і грамату мітрапаліта Філарэта. Прыходу быў падораны абраз Філарэта Міласцівага.

Архітэктура Прыналежыць да пашыранага на тэрыторыі Беларусі тыповага праекту могілкавых капліцаў, прадстаўнікамі якога з'яўляюцца цэрквы ў Драчкава, Асіпаўшчыне і г.д. Помнік народнага дойлідства. Да квадратнага ў плане аб’ёму малітоўнай залы далучана прамавугольная апсіда і невялікі прытвор. Шатровы дах завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, над вальмавым дахам апсіды і двухсхільным пакрыццём прытвора — макаўкай. Бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Любкаўшчына Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі