Конапішце () — замак у Чэхіі, прыкладна за 50 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Прагі, каля горада Бенешаў.

Гісторыя замка

Замак быў пабудаваны ў XIII стагоддзі епіскапам Тобіяшам з Бенешава ў гатычным стылі, потым некалькі разоў рэканструяваўся. Першапачаткова замак Конапішце быў пабудаваны на ўзор французскага замка як моцная гатычная крэпасць прамавугольнай формы з круглымі вежамі па вуглах, што давала магчымасць максімальна эфектыўна абараняцца падчас асад. Усяго ў замку было 7 веж: чатыры па вуглах, адна ў цэнтры паўночнай сцяны і дзве ў цэнтрах кароткіх заходняй і ўсходняй сцен. Умацаванні замка дапаўнялі роў і земляныя валы.

Ад роду Беняшовічаў замак у 1327 годзе перайшоў да знатнай фаміліі Штэрнберкаў, якая таксама валодала замкам Чэскі-Штэрнберк паблізу ад Бенешава. У XVII стагоддзі Штэрнберкі перабудавалі яго ў стылі позняй готыкі і пазней у стылі позняга Адраджэння. Падчас гусіцкіх войнаў замак падвергнуўся працяглай асадзе каралеўскіх войск, якая працягвалася 17 месяцаў, і ў 1468 годзе быў заваяваны войскамі караля Іржы з Подзебрадаў.

У 1648 годзе ў перыяд Трыдцацігадовай вайны замак быў захоплены і разрабаваны шведскай арміяй, пасля чаго прыйшоў у заняпад. Састарэлы замак купіў на аўкцыёне чэшскі дваранін Ян Ёзаф Вртба. У пачатку XVIII стагоддзя замак яшчэ раз быў перабудаваны сям’ёй Вртба ў стылі барока. Замест разваднога замкавага моста быў узведзены каменны, ва ўсходняй вежы прарубілі новы ўваход у замак, вышыня веж была паменшана да ўзроўню замкавых пабудоў, акрамя таго пабудавалі вялікі паўднёвы флігель.

У 1887 годзе замак быў праданы за 2 млн золатам эрцгерцагу Францу фердынанду д' Эстэ, спадычынніку Аўстра-венгерскага прастола, па ініцыятыве якога ў 1889—1894 гадах замак быў яшчэ раз карэнным чынам перабудаваны. Рэканструкцыя замка ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам архітэктараў з Вены Ёсефа Моцкара і Франца Шморанца. Эрцгерцаг быў вялікім аматарам паляўніцтва, абсталяваў у замке механічны цір, пашырыў калекцыю зброі і даспехаў, а таксама стварыў некалькі «паляўнічых калідораў», упрыгожаных здабытымі трафеямі — тысячамі аленевых рагоў, вепручыных іклаў, чучаламі лісіц, экзатычных жывёл і птушак. Акрамя гэтага, пры эрцгерагу замак быў абсталяваны вадаправодам, каналізацыяй, была праведзена электрычнасць, у цэнтральным флігелі замка быў усталяваны ліфт (які працаваў за кошт плаціны, пабудаванай на бліжэйшым ставе) і ўнесены шэраг іншых тэхнічных інавацый для таго часу.

Тады ж вакол замка быў разбіты парк у англійскім стылі з тэрасамі, разарыям і мармуровымі статуямі. Замак у Конапішце быў любімым месцам адпачынку і палявання Фраца Фердынанда. За час валодання замкам, акрамя паляўнічых трафеяў, Франц Фердынанд сабраў у ім вялікую калекцыю гістарычнай зброі і розных рэчаў з выявай Святога Георгія. Калі Франц фердынанд быў забіты ў 1914 годзе, яго дзеці атрымалі ў спадчыну замак і калекцыі, якія там знаходзіліся.

У 1943 годзе замак стаў месцазнаходжаннем генеральнага штаба войскаў SS у Багеміі і служыў да 1945 года таксама сховішчам трафейных твораў мастацтва. У канцы Другой сусветнай вайны значная частка твораў мастацтва і калекцыйных рэчаў была вывезена з Конапішце, але да 1946 года большасць з іх была вернута ў замак. Частка твораў мастацтва Конапішцкай калекцыі захоўваецца цяпер у Празе.

Пасля Другой сусветнай вайны, замак, які знаходзіўся ў дзяржаўнай уласнасці быў адкрыты для турыстаў. Цяпер (у пачатку XXI стагоддзя) Міністэрства культуры Чэхіі выдаткоўвае каля 80бр0 000 долараў на падтрымку замка, часткова кампенсуючы гэтую суму за кошт турызмуPrincess wants Franc Ferdinand’s castle back in the family — Europe — International Herald Tribune — The New York Times.

Калекцыі замка

У замку Конапішце захоўваецца значная калекцыя твораў мастацтва і мастацкіх промыслаў эпохі готыкі, рэнесансу, барока, паляўнічых трафеяў, гістарычнай, баявой і паляўнічай зброі, даспехаў. Калекцыя паляўнічай зброі XVI—XVIII стагоддзяў з’яўляецца трэцяй па памеры ў Еўропе, таксама вялікая калекцыя паляўнічых трафеяў — каля 4400 экзэмпляраў (усе «здабыў» эрцгерцаг Франц Фердынанад, але гэта не канчатковая колькасць яго трафеяў — за ўсё жыццё на паляванні ён забіў каля 256 000 жывёл)Мирослав Брожовски. Конопиште. — Прага, 2002. ISBN 80-85094-74-6.

Спасылкі Афіцыны сайт замка История и архитектура замка Конопиште Жыцьцё ў Конапішце перад сьмерцю ў Сараеве

Катэгорыя:Замкі Сярэднячэшскага края Катэгорыя:Нацыянальныя помнікі культуры Чэхіі