Віталь Аляксандравіч Прыма (нар. , Слонім, Гродзенская вобласць) — беларускі дыпламат.

Біяграфія У 1997 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў машынабудаванні», у 2004 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Фінансавы і банкаўскі менеджмент».

З 1997 па 2001 год працаваў на Барысаўскім заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік»: эканамістам па планаванні, вядучым эканамістам, начальнікам бюро, намеснікам начальніка планава-эканамічнага ўпраўлення.

У перыяд з 2001 па 2007 год — начальнік планава-эканамічнага ўпраўлення РУВП «БелАЗ».

З 2007 па 2009 год займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 2009 года па кастрычнік 2012 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З кастрычніка 2012 года па 13 лістапада 2018Указ Президента Республики Беларусь от 13 ноября 2018 г. № 438 «О В. А. Приме» — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і ў Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка (па сумяшчальніцтве).

З ліпеня 2013 года па 13 лістапада 2018 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш (па сумяшчальніцтве).

З верасня 2014 года па 13 лістапада 2018 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал (па сумяшчальніцтве).

12 лютага 2019 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па горадзе МінскуПрыняцце кадравых рашэнняў. Вызвалены ад пасады 29 кастрычніка 2020 годаУказ Президента Республики Беларусь от 29 октября 2020 г. № 390 «Об освобождении от должностей».

Жанаты, мае трох сыноў.

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску Катэгорыя:Беларускі аўтамабільны завод