Пліскія два вялікія камяні — валуны ў Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны каля в. Пліса Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Вялікі камень Пліскі-1 рудавата-шэрага граніту размешчаны сярод групы валуноў у 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі. Даўжыня валуна складае З м, шырыня 2,5 м, вышыня 1,9 м, у абводзе 8,5 м, аб'ём 14,3 м³, маса каля 35 т. На яго паверхні растуць імхі і лішайнікі 9 відаў, з іх 7 рэдкія.
Вялікі камень Пліскі-2 шаравата-ружовага граніту рапаківі размешчаны ў 1,5 км на паўночны захад ад вёскі (каля дарогі Р45). Даўжыня валуна складае 3,4 м, шырыня 2,2 м, вышыня 2 м, у абводзе 8,8 м, аб'ём 13,6 м³, маса каля 35 т.
Валуны прынесены ледавіком каля 20—15 тыс. г. назад з паўднёвага ўсходу Фінляндыі. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе.
Яшчэ адзін валун з назвай Вялікі камень Пліскі (без лічбы) знаходзіцца ў лесе, на паўночным захадзе ад вёскі Пліса 2 (Уселюбскі сельскі Савет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці Катэгорыя:Геалогія Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Пліса (Глыбоцкі раён)