Лявон Крэўза-Жавускі, свецкае імя Лаўрэнцій (2-я палова XVI ст. ПадляшшаOzorowski Edward. Eklezjologia unicka w Polsce w latach 1597—1720 // Wiadomości Kościelne Archidiecezji Białostockiej. — 1978 — № 4 — S. 73, — 1639, Смаленск Stebelski I.Ostatnie prace // Archiwum Komissyi Historycznej. — Tom 1. — Kraków, 1878. — S.304) — уніяцкі архіепіскап смаленскі і чарнігаўскі, базыльянін, рэлігійны пісьменнік-палеміст, доктар тэалогіі.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду герба «Крыўда».Stebelski I. Ostatnie prace // Archiwum Komissyi Historycznej. — Tom 1. — Kraków, 1878. — S.304 У 1611—1613 гадах вучыўся ў Грэчаскім Калегіуме Св. Афанасія ў Рыме, па заканчэнні атрымаў ступень доктара тэалогіі.Blazejovskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontificial colleges, and in seminaries, universities and institutes of central and western Europe, 1576—1983. — Romae, 1984.— Page 82.. Пасля вяртання ў Рэч Паспалітую прыняў манаства. Адзін з найбліжэйшых паплечнікаў уняцкага мітрапаліта Іосіфа Руцкага ў рэформе манаства і стварэнні ордэна базыльян. У 1617—1624 гадах займаў пасаду архімандрыта Віленскага манастыра Св. Тройцы — галоўнага асяродка базыльянскай рэформы.Stebelski I. Ostatnie prace // Archiwum Komissyi Historycznej. — Tom 1. — Kraków, 1878. — S.366Акты издаваемые Виленской археографической комиссией . — Том IX.- № 161 — С. 443. У 1625 г. пасвечаны мітрапалітам Іосіфам Вельямінам Руцкім на пасаду архіепіскапа Смаленскага і Чарнігаўскага.Blazejovskyj Dmytro. Hierarchy of the Kyivan Church (861—1990). — Rome, 1990 — S. 288 Энергічна распаўсюджваў царкоўную унію на тэрыторыі епархіі, у тым ліку і адміністрацыйнымі сродкамі. Падпарадкаваў сваёй уладзе значную частку прыходаў і манастыроў.Куракин Ю. Н. Распространение католичества и униатства на землях Черниговского воеводства Речи Посполитой в первой половине XVII в. // Славяне и их соседи. — Вып. 3. — М., 1991. — С. 96 — 109Флоря Б. Н. Положение православного населения Смоленщины в составе Речи Посполитой (20-40-е годы XVII в.) // Revue des études slaves, Paris, 1998. — Volume 70. — Numéro 70-2 — P. 333—345. .С. Г. Козлов-Струтинский. Греко-католическая церковь в регионе русско-белорусского пограничья (современные Псковская и Смоленская области) в конце XVII — первой трети XIX в. Попытка обобщения данных. // Белорусский сборник. Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. — СПб, 2012. — № 5. — С. 40 — 100. Дамагаўся вяртання царкоўнай маёмасці, якая была канфіскавана на карысць каталіцкага духавенства лацінскага абраду, клапаціўся аб адукацыі кліру. Склаў план заснавання уніяцкай семінарыі і школ для свецкай моладзі на тэрыторыі Северскай зямлі.Andreas Septyckyj. Monumenta Ucrainae Historica. — Vol. 2 (1624—1648) — Rome, 1965. — S. 68 — 73. На Кобрынскім саборы 1626 г. ахвяраваў 500 фларынаў на адкрыццё уніяцкай семінарыі.Kulczynski I. Specimen Ecclesiae Ruthenicae ab origine susceptae fidei ad nostra usquè tempora in suis capitibus seu primatibus Russiae cum S. Sede Apostolica Romana semper unitae…— Parisiis, 1859 — P. 216 Памёр у 1639 г. у Смаленску.
Творчасць Актыўна удзельнічаў у багаслоўскай палеміцы з праваслаўнымі. Пісаў на польскай мове. Галоўны твор — «Абарона царкоўнага адзінства» — выдадзены ў Вільні ў друкарні Лявона Мамоніча ў 1617 г. Нагодай для з’яўлення кнігі стаў неадбыўшыйся дыспут паміж уніятамі і праваслаўнымі ў Вільні. Па просьбе шматлікіх «знакамітых асоб» аўтар вырашыў надрукаваць падрыхтаваныя для дыспуту матэрыялы для «ўсеагульнага ведама».
Твор складаецца з чатырох частак. У першых двух частках даводзіцца вяршэнства ў Хрысціянскай Царкве Святога Апостала Пятра і рымскага папы, як яго наступніка; разглядаецца гісторыя ўзаемаадносінаў паміж рымскім пантыфікам і канстанцінопальскім патрыярхам. Трэцяя частка прысвечана гісторыі Хрысціянскай Царквы на ўсходнеславянскіх землях. На думку аўтара, Русь прыняла хрысціянства ад Візантыі, калі тая знаходзілася ў кананічным адзінстве з Рымам і вызнавала каталіцтва. З-за збегу абставінаў і пад уплывам грэчаскіх іерархаў Руская Царква далучылася да царкоўнага расколу. У кнізе дадзены кароткія біяграфічныя звесткі аб 45 кіеўскіх мітрапалітах з канца X да пачатку XVII ст. Берасцейская царкоўная унія (1596), якой прысвечана апошняя, чацвёртая частка працы, разглядаецца як вяртанне страчанага адзінства са Святым Прастолам. Багаслоў адзначае пазітыўныя наступствы уніі для Рускай Царквы: 1) захаванне ў недатыкальнасці візантыйскага абраду, 2) мажлівасць атрымання уніятамі багаслоўскай адукацыі ў замежных папскіх калегіумах, 3) рэформа манастырскага жыцця, 4) дапамога каралеўскай улады, магнатаў і шляхты. Пад канец аўтар заклікае сваіх праваслаўных апанентаў не спадзявацца на дапамогу залежнага ад султана канстанцінопальскага патрыярха, і далучыцца да царкоўнай уніі.
Адметнымі асаблівасцямі працы з’яўляюцца зладжаная, лагічная структура і доказнасць асноўных палажэнняў. Тэзісы падмацоўваюцца цытатамі з Бібліі, твораў Айцоў Царквы, з пастановаў Сусветных сабораў, богаслужэбных кніг, летапісаў і гістарычных дакументаў. У адрозненні ад каталіцкіх апалагетаў уніі (Пётр Скарга), Лявон Крэўза — Ржавускі чэрпае свае аргументы з візантыйска-рускай царкоўнай традыцыі, якая была блізкай як яму, так і яго апанентам.
Шэраг гісторыкаў XVII—XIX стст. прыпісвалі аўтарства твора Іасафату Кунцэвічу (Якуб Суша, Ігнацій Кульчынскі, Альфонс Гепэн). У 1910 г. даследчык царкоўнай гісторыі Платон Жуковіч канстатаваў наяўнасць пэўных тэкстуальных супадзенняў паміж «Абаронай» і двума рукапіснымі творамі Іасафата Кунцэвіча: "О старшенстве Петра " і «О крещении Владимира». Не адмаўляючы аўтарства Л. Крэўзы,- Ржавускага, гісторык лічыў, што Іасафат Кунцэвіч аказаў апошняму «істотную літаратурную дапамогу» Жукович П. Н. О неизданных сочинениях Иосафата Кунцевича //. Известия Отделения русского языка и словесности. — 1910. — Т. 14. — Кн. 3 — С. 223
«Абарона царкоўнага адзінства» выклікала шырокі рэзананс як сярод грэка — католікаў, так і праваслаўных. У 1622—1623 гг. праваслаўны манах Кіева — Пячэрскай Лаўры напісаў у адказ трактат «Палінодзія».
У 1878 г. праца Лявона Крэўзы — Ржавускага перавыдадзена ў Санкт — Пецярбурзе у складзе зборніка «».. Русская Историческая Библиотека — том 4. — Спб, 1878 — Стб. 157—312. У 1995 г. украінскі і амерыканскі лінгвіст пераклаў твор на англійскую мову і выдаў з каментараміLev Krevza’s 'A Defense of Church Unity' and Zakharija Kopystens’kyj’s 'Palinodia’Harvard Library of Early Ukrainian Literature: English Translations. Cambridge, Mass: Harvard Ukrainian Research Institute, 1995..
З прапаведницкай спадчыны багаслова захавалася казань на перанос 17 студзеня 1625 г. у Полацкі Сафійскі сабор цела Іасафата Кунцэвіча («Казань аб пабожным жыцці і хвалебнай смерці Іасафата Кунцэвіча, архіепіскапа Полацкага, Віцебскагаі Мсціслаўскага. Вільня, 1625 г.»). У 2006 г. твор перакладзены на беларускую мову і перавыдадзены Міхасём БаўтовічамЛявон Крэўза. Справядлівы гіне ў справядлівасьці сваёй // Эпісталяцыя Святога Язафата. — Полацак, 2006. — С. 110—140..
Творы Obrona jedności cerkiewney, albo dowody, któremi się pokazuie, iż grecka Cerkiew z łacińską ma być ziednoczona, podane do druku za rozkazaniem Przewielebnego w Bogu Oyca Jozefa Wielamina Rutskiego, Archiepiskopa y Metropolity Kiiowskiego, Halickiego y wszystkiey Rusi, w Wilnie przez Oyca Leona Kreusą Archimandrytę Wileńskiego, R. 1617 w Wilnie w drukarni Leona Mamonicza. Kazanie O świątobliwym Zywoćie y chwalebney śmierći. Przewielebnego w Bodze Oyca Iosaphata Kuncewicza Arcybiskupá Połockiego Witebskiego y Msćisławskiego W cerkwi Cathedralney Połockiey przy depozyciey ćiáłá iego Odprawowane od Oycá Leona Kreuży Nominata na Episkopstwo Smolenskie. Zá wolą y roskázániem starszych z Ruskiego Ięzyká na polski przełożone y w druk podane. Roku 1625. Jánuary 17.B. m. (Wilno), 1625.
Крыніцы
Спасылкі Kreuza Rzewuski, Leon .Obrona iednosci cerkiewney, abo dowody ktorymi się pokazuie, iż grecka Cerkiew z lacinską ma być ziednoczona Lev Krevza. A Defense of Church Unity' Лявон Крэўза. Справядлівы гіне ў справядлівасьці сваёй Архиєпископ Ігор (Ісіченко). Полемічна та ораторська проза С. Г. Козлов-Струтинский. Греко-католическая церковь в регионе русско-белорусского пограничья А. Ф. Коршунаў. КРЭЎЗА Леў (Лявон) Жавускі // Спадчына Флоря Б. Н. Положение православного населения Смоленщины в составе Речи Посполитой Bishop Lev Revuckyj Krevza †
Катэгорыя:Смаленскія ўніяцкія архіепіскапы Катэгорыя:Базыльяне Катэгорыя:Памерлі ў 1639 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Смаленску