Гімназія № 74 — сярэдняя навучальная ўстанова ў Кастрычніцкім раёне Мінска.
Гісторыя Сярэдняя школа № 74 была заснавана ў 1961 годзе. У 2002 годзе пераназвана ў гімназію № 74.
Адукацыйны працэс
У гімназіі на паглыбленым роўні вывучаецца французская мова. У 1997 годзе на базе аднаго з восьмых класаў гімназіі адкрылася першая ў Беларусі білінгвістычная група, дзе на французскай мове вывучаюцца французская гісторыя і літаратура, а таксама ўводзіны ў эканоміку і сацыялогія (пазней французская мова ўведзеная і ў іншыя дысцыпліны, у прыватнасці, на ўроках працоўнага навучання). Выбар гімназіі ў якасці першай у краіне эксперыментальнай пляцоўкі быў зроблены прадстаўнікамі пасольства Францыі, якія азнаёміліся з сітуацыяй у школах Мінска з выкладаннем французскай мовы. Гімназія з'яўляецца адной з некалькіх сярэдніх навучальных устаноў Беларусі, якія наўпрост фінансуюцца пасольствам Францыі. Выкладчыкі гімназіі праходзяць падрыхтоўку ў Цэнтры педагагічных даследаванняў горада Вішы. Адзін з двух школьных тэатраў, Clartes, іграе на французскай мове і бярэ ўдзел у міжнародных фэстах (у прыватнасці, Pantomimes Orthez у французскім АртэзеМатериалы к Единому дню информирования 15 марта 2007 года по теме: «Внешняя политика Республики Беларусь. Защита национальных интересов и формирование позитивного имиджа страны на международной арене» на сайте Минского горисполкома і тэатральны фэст у Ла Турландры, куды тэатр трапіў пасля перамогі ў Фэсце франкафонных аматарскіх тэатраў Беларусі 2003 года).
Апроч білінгвістычных, у гімназіі створаны класы фізіка-матэматычнага і філалагічнага профілю.
Пасля 10 класа ўсе ахвотнікі могуць паступіць на бясплатнай аснове ў філіял Універсітэта Мантэск'ё Бардо IV.
Адміністрацыя Станам на восень 2012 года дырэктарам гімназіі была Аляксандра Іванаўна Уюнова, завучам — Алена Эдуардаўна Пятрова.
Здарэнні 23 мая 2016 года настаўнік рускай мовы і літаратуры была шпіталізавана са множнымі нажавымі параненнямі шыі, рук і тулава. Вучань 9 класа быў арыштаваны па абвінавачванні ў спробе забойства.
Спасылкі Сайт Гімназіі № 74
Катэгорыя:Гімназіі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1961 годзе Катэгорыя:1961 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Артылерыстаў (Мінск)