Цыку́та, або вех (Cicúta) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых. Каля 10 (паводле інш. звестак 20) відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночнай Амерыцы. На Беларусі 1 від — .
Батанічнае апісанне thumb|left|Цыкута ядавітая Шматгадовыя вадалюбныя трава з мясістымі каранямі. Лісце двойчы- або тройчыперыстае, долі зубчастыя. Абгортка можа прысутнічаць, прыкветкаў няма, прыкветнічкі шматлікія.
Кветкі ў выпуклых складаных парасоніках, звычайна белыя, часам зеленаватыя ці ружаватыя. Чашачка прыкметная, з вострымі лістападобнымі зубцамі. Рыльца песціка галоўчатае, слупок доўгі і тонкі.
Плады шарападобныя да шырокаяйкападобных, мерыкарпіі пяцірэбрыстыя, алейныя канальчыкі адзіночныя ў лагчынках.
Таксічнасць Ва ўсіх частках раслін, асабліва ў вялікіх колькасцях — у каранях, утрымліваецца моцны яд, цыкутаксін, які аказвае нейратаксічнае ўздзеянне і выклікае рабдаміёліз. Дзеянне яду блізкае да стрыхніну.
Таксанамія і сістэматыка
Сінонімы
Віды
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі