Pseudoips prasinana — від начных матылькоў з сямейства Nolidae. У іншай класіфікацыі від разглядаецца ў складзе сямейства соўкі.
Апісанне Размах крылаў 30-56 мм. Пярэднія крылы з завостранай вяршыняй, Афарбоўка крылаў зялёная, з 2-3 касымі бялёсымі паралельнымі лініяміКлючко З. Ф. Совки України / Совки Украины, серия Природа України. — Київ: Вид. Раєвського, 2006. ISBN 966-7016-39-0.
Арэал Еўропа і палеарктычная Азія, акрамя паўночных раёнаў, уключаючы цэнтральную, усходнюю і паўднёвую Расію, Украіну, еўрапейскую частку Турцыі.
Месцапражыванне Насяляе шыракалістыя лясы, даліны рэк, лесапалосы, паркі, яры, сады.
Час лёту: першае пакаленне ў маі—чэрвені, другое пакаленне — з сярэдзіны ліпеня да канца жніўня.
Біялогія Матылі актыўныя ноччу, часта могуць прылятаць на крыніцы святла. Вусені зялёныя, тоўстыя. Іх цела конусападобнае, звужанае да канца. Зімуе кукалка.
Кармавыя расліны вусеняў Вусені сілкуюцца лісцем дуба (Quercus), бярозы (Betula), бука, граба, таполі, а таксама іншых лісцяных дрэў.
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі