Тхуптэ́н Г’яцо́ (, вайлі: thub bstan rgya mtsho; Шакабпа В. Д. Тибет: политическая история. — СПб.: Нартанг, 2003. С. 204. — ISBN 5-901941-10-1 — ) — трынаццаты Далай-лама, духоўны і свецкі кіраўнік Тыбета ў 1895—1933 гадах. Ва ўнутранай палітыцы праявіў сябе як выдатны рэфарматар, у знешняй — як майстар дыпламатыі, змагар за незалежнасць сваёй краіны. У перыяд яго праўлення Тыбет з’яўляўся суверэннай дзяржавай.
Далай-лама XIII таксама вядомы як найважнейшая фігура цэнтральнаазіяцкай часткі «Вялікай гульні» — дыпламатычнага і ваеннага супрацьстаяння Расіі, Брытаніі і цынскай імперыі канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, у якой ён доўгі час падтрымліваў расійскі бокСм.: Андреев А. И. Тибет в политике царской, советской и постсоветской России. — СПб.: СПбГУ, Нартанг, 2006. — ISBN 5-288-03813-9, ISBN 5-901941-16-0; Россия и Тибет: сб. рус. арх. док., 1900—1914. — М.: Вост. лит., 2005. — ISBN 5-02-018440-3.
Катэгорыя:Далай-ламы