Новачэбакса́рск (, ) — горад (з 1965 года) у Расіі, у складзе Чувашыі. Насельніцтва 125,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1960 годзе. Горад размешчаны за 5 км ад Чэбаксар. У 2008 годзе на рэферэндуме была адхілена прапанова аб аб’яднанні з Чэбаксарамі.
Асноўныя прадпрыемствы горада: хімічны камбінат, Чэбаксарская ГЭС, трубны завод, бровар, бавоўнапрадзільная фабрыка, макаронная фабрыка, хлебазавод, асфальтабетонны завод і інш.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Чувашыі
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1960 годзе