Падарожжа() — гістарычная меладрама 1959 амерыканскага рэжысёра Анатоля Літвака пра падзеі, звязаныя з венгерскім паўстаннем 1956 года.

Сюжэт

Будапешт 1956 года. У краіне бушуе паўстанне. Група выхадцаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля і Францыі, спрабуе пакінуць горад, захоплены савецкімі войскамі. Сярод іх - венгерскі дысідэнт, якога пераследуе паліцыя, Пол (Джэйсан Робардс). Аэрапорт зачынены, і яны вымушаныя дабірацца да мяжы з Аўстрыяй аўтобусам. А на мяжы іх затрымлівае савецкі маёр. Сураў (Юл Брынер) цягне час і не жадае адпускаць пасажыраў, асабліва бежанку Дыяну (Дэбара Кэр). Дыяна і Пол любяць адзін аднаго, і яна поўная рашучасці абараніць сваю тайну. Маёр Сураў падазрае, што сярод пасажыраў аўтобуса хаваецца паўстанец, але не ведае хто менавіта. Дыяну, нават супраць яго волі, прыцягвае складаны характар савецкага афіцэра-пагранічніка. На працягу фільма раскрываецца развіццё складаных адносін дзвюх моцных асоб.

Гл. таксама Мост у Андау, кніга Дзеці славы, фільм

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы 1959 года Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША