Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Трасціно Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана каля могілак.
Гісторыя Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы.
Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з кілепадобнымі броўкамі і круглымі люкарнамі на бакавых фасадах малітоўнай залы. Яе шатровы дах і шацёр званіцы (васьмярык на чацверыку) завершаны макаўкамі. Фасады апяразаны гарадковым фрызам, крапаваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Хоцімскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:1861 год у Беларусі Катэгорыя:Трасціно Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі