Земснарад — штучнае возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, створанае для тэхнічнага забеспячэння Мінскай ЦЭЦ-5.
Знаходзiцца ў басейне ракі Свіслач, 18 км на паўночны захад ад Мар'інай Горкi, 2 км на поўдзень ад п. Свіслач і 2,5 км на поўдзенёвы-усход ад п. Дружны.
Каля вадасховішча размешчаны сажалкі і каналы, створаныя для тэхнічнага забеспячэння Мінскай ЦЭЦ-5, некаторыя з ніх не замярзаюць нават узімку. Паўночней знаходзіцца Мацярынскае возера.
Вадасховішча акружана лесапаласой з лісцяных дрэў. Бераг пясчаны, вада не празрыстая, тэхнічная. Поруч возера асфальтаваная дарога, а да самага возера добрая грунтавая дарога.
Памеры: Плошча 1 км.кв. Даўжыня 1,2 км. Максімальная шырыня 0,9 км. Глыбіня 5 м.
Цікавыя факты Пры стварэнні вадасховішча намыты пясок з дна выкарыстоўваўся пры будаванні пасёлка Дружныhttps://citydog.by/long/druzhny/.
Спасылкі Panoramio ТЭЦ-5 — открытая вода круглый год
Катэгорыя:Вадасховішчы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Свіслач (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Дружны (Пухавіцкі раён)