Распад Асманскай імперыі — перыяд гісторыі Асманскай імперыі, які пачаўся ў 1908 годзе (Младатурэцкая рэвалюцыя) і які скончыўся ў 1922 (падзел Асманскай імперыі).
Гісторыя У 1908 годзе Крыт, скарыстаўшыся Младатурэцкай рэвалюцыяй, абвясціў энозіс з ГрэцыяйIon, Theodore P., «The Cretan Question», The American Journal of International Law, April, 1910, pp. 276—284.
У 1912 годзе, калі Сербія, Чарнагорыя і Грэцыя прад’явілі правы на кіраванне тэрыторыяй Албаніі, Албанія абвясціла незалежнасць.
Асманская імперыя, жахліва слабеючы, паспрабавала абаперціся на дапамогу Германіі, але гэта толькі ўцягнула яе ў Першую сусветную вайну (1914), якая скончылася паражэннем Чацвяртнога саюза.
5 снежня 1917 года было падпісана Эрзінджанскае перамір’е, скончыўшае вайну паміж Асманскай імперыяй і РасіяйTadeusz Swietochowski, Russian Azerbaijan 1905—1920, page 119..
На працягу 1917—1918 гадоў саюзнікі занялі блізкаўсходнія валоданні Асманскай імперыі: Сірыя і Ліван перайшлі пад кантроль Францыі, Палестына, Іарданія і Ірак — Вялікабрытаніі; на захадзе Аравійскага паўвострава пры падтрымцы англічан (Лоўрэнс Аравійскі) утварыліся незалежныя дзяржавы: Хіджаз, Неджд, Асір і Емен. Пасля Хіджаз і Асір увайшлі ў склад Саудаўскай Аравіі.
30 кастрычніка 1918 года было заключана Мудраскае перамір’е, за якім рушыў услед Сеўрскі мірны дагавор (10 жніўня 1920 года). 1 лістапада 1922 года Вялікі нацыянальны сход Турцыі прыняў закон аб падзеле султаната і халіфата, пры гэтым султанат скасаваўся. 29 кастрычніка 1923 года была абвешчаная Турэцкая рэспубліка. Так скончылася гісторыя Асманскай імперыі, якая цягнулася больш чым шэсць стагоддзяў.
Распад Асманскай імперыі суправаджаўся масавай разнёй і дэпартацыяй хрысціян (армян, грэкаў, асірыйцаў) і курдаў-язідаў, якая доўжылася да 1926 года.
У ліпені 1923 года быў падпісаны Лазанскі дагавор, якім былі ўсталяваныя новыя межы ТурцыіПопов А. Полная история ислама и арабских завоевателей..
Гл. таксама Італа-турэцкая вайна Балканскія войны Блізкаўсходні тэатр ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны Каўказскі фронт Першай сусветнай вайны Генацыд армян Арабскае паўстанне Армянскае пытанне Масульскае пытанне Вайна за незалежнасць Турцыі Чарнаморскія пралівы
Фатаграфіі
Катэгорыя:Гісторыя Асманскай імперыі Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:Распады дзяржаў