Ацячызненскі дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на адкрытым месцы ў старадаўнім парку Ацячызна, размешчаным у паўночна-заходнім кірунку ад аграгарадка Ленінскі, за 300 метраў ад аўтамагістралі М1/E30 (Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі) і за 9 метраў ад бетоннага плота спіртзаводаПомнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці . Узрост дрэва 400—410 гадоў, вышыня 33 м, дыяметр 2,64 м. Ахоўны статус нададзены ў 1968 годзе.
Найстарэйшы дуб у Беларусі. Дрэва хварэе на рак і сасудзісты мікоз, мае ствалавую і каранёвую гнілату. У ліпені 2015 года пад націскам ветру большая частка дуба абрынуласяВ Жабинковском районе под напором ветра погиб 400-летний дуб-великан .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі (Жабінкаўскі раён) Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Дрэвы-помнікі Катэгорыя:Жабінкаўскі раён Катэгорыя:Дубы